Падчас захопу гукаўзмацняльнай апаратуры кандыдат у прэзідэнты Някляеў быў збіты да непрытомнасці. Яго перанеслі ў офіс.
Паводле апошняй інфармацыі, Някляеў вярнуўся ў прытомнасць. Прыехала «хуткая».
Медыкі пераканалі кандыдата ў неабходнасці зрабіць здымак галавы. Як паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы», Някляева вынеслі з офісу на насілках пад апладысменты. Палітыка вязуць у Бальніцу хуткай дапамогі на Кіжаватава.
Каментары