Як паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы», Някляева адвезлі ў бальніцу хуткай дапамогі на Кіжаватава. Пры нападзе на калону пацярпеў Андрэй Дзмітрыеў (падбітае вока) і Аляксандр Арцыбашаў (разбітая галава). Дзмітрыеў вядзе невялікую калону ў бок Кастрычніцкай. Усяго каля 30 чалавек. Людзі скандуюць «Новыя выбары без Лукашэнкі».
Каментары