Галівуд рэгулярна успамінае пра нашу краіну.
У пракат выйшаў трылер «Турыст», дзе галоўныя героі, чые ролі выконваюць Анжаліна Джолі і Джоні Дэп, трапляюць у калатнечы з мафіёзі, аточаным «беларускамоўнымі» наймітамі.«Салідарнасць» успомніла іншыя фільмы, паглядзеўшы якія, замежныя гледачы могуць падумаць, што Беларусь — радзіма высакакласных забойцаў, краіна, адкрытая для таемных сустрэч міжнародных злачынных груповак і наогул яна — Кракозія. «Турыст»
Гэта рымейк французскага трылера 2005 года з Сафі Марсо «Няўлоўны». У стужцы гаворка ідзе пра амерыканскага турыста (Дэп), што сустракае ў цягніку загадкавую прыгажуню (Джолі), якая ўцягвае яго ў вялікія непрыемнасці са шпіёнскімі змовамі, спецслужбамі, пагонямі і перастрэлкамі. Экшну надае каларыт асяроддзе галоўнага злыдня — англійскайга
Справа ў тым, штоПацешна, бо ў дыялогах герояўнайміты-забойцы , якія на яго працуюць, на працягу ўсяго фільма гавораць на беларускай мове: «Зразумеў», «Пайшоў ты»…
Убачыць усё гэта на ўласныя вочы, а таксама пачуць беларускую мову ў галівудскім трылеры любы ахвотны можа ў большасці мінскіх кінатэатраў. Увага! У пірацкіх запісах беларускага маўлення вы не пачуеце.
«Шэрлак»
Серыял BBC, другога сезона якога з нецярплівасцю чакаюць фанаты з усяго свету, таксама вызначыўся неадназначнай згадкай пра Беларусь. Для пачатку адзначым, што гэта гісторыя, якая апісвае працоўныя будні сучасных Шэрлака Холмса і доктара Ватсана ў не менш сучасным Лондане. Іх расследаванні звязаныя з таямнічымі графіці, трупамі інвестбанкіраў, SMS з дзіўнымі подпісамі, Марыярці ў Skype…
У першым сезоне ўсяго тры серыі. Апошняя пачынаецца з тытраў: «Minsk, Belarus».Пасля з’яўляецца малюнак, у якой Шэрлак Холмс знаходзіцца ў турме, дзе размаўляе з суайчыннікам, які прыбыў у сталіцу Беларусі з сяброўкай, а пасля сцэны рэўнасці ў бары забіў яе ў нумары гатэля.
Шэрлак за справу не ўзяўся і вярнуўся ў Лондан, раззлаваны, што на яго дарозе не з’яўляецца яркіх злачынстваў.
— А як жа справа ў Расіі? — цікавіцца доктар Ватсан.
— У Беларусі, — удакладняе Холмс. — Звычайнае бытавое забойства. Не вартае маёй увагі.
Адзначым, што многія крытыкі ўжо назвалі «Шэрлака» найлепшым серыялам 2010 года.
«Шпіёнка»
Амерыканскі тэлесерыял з Джэніфер Гарнер у ролі Сідні Брыстау, двайнога агента
У пятым сезоне Сідні і яе муж Вон займаюцца расследаваннем, звязаным з сакрэтнай арганізацыяй, вядомай пад назвай Прарок Пяць. У гэтую таемную супольнасць уваходзяць высокапастаўленыя асобы з усяго свету, якія дзеля дасягнення ўласнай мэты — неўміручасці — ідуць на забойствы, выкраданні, тэракты.
У адной з серый гледачы ўпершыню бачаць усіх удзельнікаў Прарока Пяць. Гэта адбываецца, калі тыя збіраюцца на таемнай сустрэчы ў адным з пасольстваў, размешчаных у сталіцы Беларусі. Малюначак суправаджаюць тытры: «Minsk».
«Тэрмінал»
Ну і нарэшце «Тэрмінал» — галоўная галівудская прэм’ера 2004 года ад Стывена Спілберга з Томам Хэнксам у галоўнай ролі. Па сюжэце грамадзянін нейкай усходнееўрапейскай краіны пад назвай Кракозія прыязджае ў
Пільныя гледачы неўзабаве разгледзелі: дакументы ў героя Хэнкса беларускія! У яго ў руках апынуліся правы кіроўцы з надпісам: «Вадзіцельскае пасведчанне», месца выдачы — горад Гомель.
Зразумела, гэта не поўны пералік згадак Беларусі ў заходняй кінапрадукцыі. Можна ўспомніць «Пароль:
Слава, вядома, справа добрая, але злёгку напружвае, што ў пераважнай большасці выпадкаў наша краіна паўстае ў, мякка кажучы, не самім выгадным святле.Зрэшты, чаго яшчэ можна чакаць, калі за Беларуссю замацавалася рэпутацыя «апошняй дыктатуры Еўропы», якую (рэпутацыю) улады ўзмоцнена падтрымліваюць.

Каментары