Спорт11

Стала вядома, з кім можа згуляць «МЛ Віцебск», калі пройдзе першы раўнд Лігі чэмпіёнаў. Здаецца, зусім без шанцаў

Учора чэмпіён Беларусі па футболе атрымаў у супернікі ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў румынскую «Універсітацю» з Краёвы. 

Сёння стала вядома кола супернікаў, хто можа трапіцца ў другім раўндзе, калі беларускі клуб пераможа румынаў.

Сярод патэнцыйных супернікаў — «Дынама» (Заграб), «Слован» (Браціслава), «Амонія» (Кіпр), «Цэле» (Славенія), «Хапаэль» (Беер-Шэва, Ізраіль) і пераможца пары «Борац» (Боснія) — «Леўскі» (Балгарыя).

Дакладны магчымы супернік вызначыцца сёння а 14-й.

Матчы першага раўнду пройдуць 7‑8 і 14‑15 ліпеня, другога — 21‑22 і 28‑29 ліпеня.

Калі «МЛ Віцебск» вылеціць у першым раўндзе Лігі чэмпіёнаў, то ён атрымае шанец працягнуць барацьбу ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый. 

Ён згуляе з адным з няўдачнікаў параў:

«Борац» (Боснія — «Леўскі» (Балгарыя), «Кайрат» (Казахстан) — «Суцьека» (Чарнагорыя), «Вікінгур» (Ісландыя) — «Дзьёр» (Венгрыя).

У першым раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый мінскае «Дынама» згуляе з паўночнамакедонскім «Сілексам», а БАТЭ з албанскім «Эльбасані».

Так, калі БАТЭ пераможа албанцаў, то ў другім раўндзе можа згуляць з турэцкім «Істанбул Басахшэхірам», партугальскай «Брагай», нарвежкім «Бранам», швейцарскім «Сбёнам», пераможцам пары «Марсашлок» (Мальта) — «Пюнік» (Арменія)

У мінскага «Дынама», якое мае найлепшыя шанцы на другі этап, у другім раўндзе можа трапіцца хтосьці з наступных камандаў: «Нефтчы» (Азербайджан), «Хапаэль» (Тэль-Авіў), «Ваелат» (Мальта), пераможца параў «Шэрыф» (Ціраспаль) — «Алюміній» (Славенія), «Дзіла» (Грузія) — «Віртус» (Сан-Марына).

Усе магчымыя супернікі стануць вядомыя а 16-й.

Каментары1

  • Жвір
    17.06.2026
    А першы раўнд з шанцамі ? Універсітаця тая як раз ткі не слабейшая за магчымых кандыдатаў з другога кола.

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць7

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа87

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

Прыбраць з двароў і вуліц аўтахлам цяпер будзе і прасцей, і хутчэй1

У Аршанскім раёне п'яны кіроўца вёз траіх дзяцей

«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю5

Буданаў заплаціць штраф за выкарыстанне рускай мовы падчас інцыдэнту ў Баршчагоўцы пад Кіевам12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць7

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць