Культура2121

Нулявы ўзровень

Днямі ў Менску ня стала яшчэ двух помнікаў старасьвеччыны. Зьнесеныя дамы №4 і №6 па вуліцы Рэвалюцыйнай, колішняй Койданаўскай. Будынкі былі сярод найстарэйшых і найцікавейшых у старажытным цэнтры гораду.

Днямі ў Менску ня стала яшчэ двух помнікаў старасьвеччыны. Зьнесеныя дамы №4 і №6 па вуліцы Рэвалюцыйнай, колішняй Койданаўскай. Будынкі былі сярод найстарэйшых і найцікавейшых у старажытным цэнтры гораду. Іх узьвядзеньне пачалося на мяжы XVIII і XIX ст., а пасьля напалеонаўскае кампаніі яны набылі выгляд, што й ведамы быў нам яшчэ месяц таму. Камяніцы вызначаліся сьціплай вонкавай аздобаю ў стылі клясыцызму, прыгожымі брамамі-праездамі з сакавітымі крыжовымі скляпеньнямі й кранальнай несымэтрычнасьцю таўшчэзных сьценаў, кантрафорсаў. Але самай вялікай іх каштоўнасьцю былі мініятурныя брукаваныя дворыкі, у якіх расьлі вялізарныя дрэвы й ціша панавала проста нерэальная сярод тлумнай сталіцы. Двары апярэзвалі аркі й галерэі. У будынках захавалася выдатная старасьвецкая ляпніна і шыкоўныя кахляныя печы ХІХ ст. у духу нэабарока. Гэткіх гістарычных памешканьняў з ацалелай аўтэнтычнай аздобаю не было нідзе ў Менску.

У 1970-я ў будынках зьявіліся мастакоўскія майстэрні. Тут працавалі графік Халамаў, манумэнталіст Скіцёў і браты Кашкурэвічы. «Няма ў Менску больш знакавага месца, чым гэтае! Столькі тут адбылося! Столькі розных ініцыятываў пачалося! Мастацкіх, філязофскіх, навуковых, літаратурных...» – згадвае Тодар Кашкурэвіч.

Тут у 1988 г. быў зладжаны першы ў гісторыі беларускага мастацтва сапраўдны пэрформанс Ігара Кашкурэвіча й Людмілы Русавай. Ён прысьвячаўся 110-годзьдзю народзінаў Казімера Малевіча: …з труны паўстае Русава ды выкрочвае белаю папяроваю сьцяжынкаю, пакідаючы чорныя сьляды.

Навіна, што дамоў №4, 6, 6а па Рэвалюцыйнай ужо няма, выклікала зьдзіўленьне ва Ўпраўленьні аховы гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры. «Няўжо там усё так разбурылі?» – уразілася намесьніца начальніка Ўпраўленьня Аксана Сматрэнка ў адказ на пытаньне карэспандэнта «НН». І паабяцала накіраваць на месца здарэньня інспэктара. «Канечне, там варта было замяніць старыя спарахнелыя бэлькі на новыя», – так адкамэнтавала яна стан разбураных будынкаў. А раскопкі? «Будуць праведзеныя разам зь землянымі работамі». Ня ведала спадарыня Сматрэнка і пра ўнікальныя кахляныя печы. Пра далейшае прызначэньне «зачышчанага» кутка старога гораду ёй, паводле яе словаў, таксама невядома.

Сьвятло праліў Анатоль Сапранькоў, начальнік аддзелу вытворчасьці КУП «Менская спадчына», якое займаецца рэканструкцыяй старога гораду: дамы адбудуюць у ранейшым выглядзе. Замоўца рэканструкцыі, паводле яго словаў, – дзяржава. Ці будуць у наноў збудаваных камяніцах адноўленыя нэабарочныя печы, іншыя дэталі аўтэнтычнай аздобы? Сп. Сапранькоў «не ўпаўнаважаны адказваць».

Не пашкадавалі нічога: ні пукатых старадаўніх скляпеньняў, што стаялі б яшчэ сто гадоў, ні мудрагелістых лябірынтаў лёхаў, сутарэньні якіх разьбягаліся пад брук вуліцаў.

Тлумачыцца такая рэканструкцыя «з нулявога ўзроўню» тым, што сёньня зруйнаваць і збудаваць наноў вонкава «старасьвецкую» камяніцу шмат прасьцей і таньней, чым яе рэстраўраваць. Іншая справа, што ўсярэдзіне такія навабуды не адрозьніш ад сучасных офісных памяшканьняў.

061117revaluc1 (95K)
061117revaluc2 (98K)
061117revaluc3 (73K)
061117revaluc4 (69K)
061117revaluc5 (81K)
061117revaluc6 (81K)
061117revaluc7 (72K)
061117revaluc8 (66K)
061117revaluc9 (49K)

Фота Алеся Матафонава

Каментары21

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная са Швецыі: Следчы думаў, што бабулю расколе адразу, а бабуля як уперлася!1

У Курскай вобласці загінулі чатыры расійскія афіцэры — на іх напала «Баба-Яга»1

MALDZIS выкупіў старадаўні архіў парафіі з Гарадзеншчыны3

У Барысаве распрацавалі пажарны танк для самых складаных узгаранняў ФОТЫ

КДБ абвесціў затрыманых кнігавыдаўцоў Яўдаху, Багдановіча і Коласа ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання13

Трамп незадаволены абраннем Маджтабы Хаменеі1

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею12

У Германіі ўпаў метэарыт, асколкі прабілі дахі дамоў3

Журналіст Павел Дабравольскі асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць