Культура22

У Беластоку адкрываецца беларуская кнігарня «Камунікат»

Кнігарня Kamunikat.shop будзе працаваць на першым паверсе Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку (ul. Warszawska 1а). 

Яраслаў Іванюк — кіраўнік праекта «Камунікат», найбуйнейшай інтэрнэт-бібліятэкі, а з 2021 года і выдавецтва.

На яе паліцах з’явіцца шырокі выбар літаратуры перадусім на беларускай мове, а таксама пераклады беларускай літаратуры на польскую мову, паведамляе партал «Камунікат».

Адкрыццё кнігарні Kamunikat.shop будзе суправаджацца прэм’ерай беларускага выдання кнігі Анэты Прымакі-Онішк «Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша» ў перакладзе Наталлі Русецкай. Сустрэчу правядзе кіраўнік праекта «Камунікат» Яраслаў Іванюк.

Тады ж можна будзе таксама набыць кнігу Анэты Прымакі-Онішк «Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы» ў польскай і беларускай моўных версіях.

Гэта ўжо другі стацыянарны пункт продажу беларускіх кніг Kamunikat.shop пасля варшаўскай кнігарні ў Цэнтры беларускай салідарнасці (ul. Oleandrów 6/2), якая працуе ад канца красавіка.

Каментары2

  • 1
    28.08.2026
    Добрая справа
  • Хатняя бібліятэка
    28.08.2026
    Класна было бы перавыдаць кнігі К.Акулы, Б.Рагулі, Б. Данілюка, К.Мерляка, С.Пясецкага, часопіс "Беларускі Рэзыстанс"

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак5

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць