Улада11

Ператрус у ахоўніка Саннікава

Супрацоўнікі барысаўскай міліцыі правялі ператрус у кватэры Леаніда Навіцкага, актывіста кампаніі «Еўрапейская Беларусь», які быў ахоўнікам кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

8 студзеня каля гадзіны дня жонцы актывіста патэлефанавалі міліцыянты і запатрабавалі прыбыць дадому для правядзення ператрусу. У адваротным выпадку яны абяцалі выламаць дзверы. Жонцы, якая знаходзілася за горадам, давялося ехаць у Барысаў.

Каля 16-й, пасля прыезду жонкі Навіцкага, маёр міліцыі Фалькоўскі Дзмітрый Аляксандравіч, маёр Чуркін Андрэй Аляксандравіч і старшы лейтэнант Кароткі Іван Анатольевіч правялі ператрус і канфіскавалі ноўтбук, паперы Леаніда.

Ператрус быў праведзены ў межах крымінальнай справы № 10011110362, якую вядзе старшы следчы ўпраўлення КДБ Каранеўскі П. П. Нагадаем, Леанід Навіцкі быў затрыманы разам з Андрэем Саннікавым 19 снежня ў той момант, калі вёз збітага кандыдата ў прэзідэнты і яго жонку Ірыну Халіп у шпіталь, быў асуджаны і адседзеў 15 сутак. Затым Леаніду ўручылі пастанову аб тым, што ён з’яўляецца падазраваным па так званай крымінальнай справе «аб масавых беспарадках» (артыкул 293, ч.1 і ч.2). Не чакаючы новага арышту, Леанід выехаў за мяжу.

Каментары1

Цяпер чытаюць

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць3

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

Ціханоўская можа наведаць Украіну ў канцы лютага — пачатку сакавіка

Паліто за 790 рублёў ад беларускага брэнда хутка сапсавалася. Кліентцы параілі зафарбаваць пацёртасці спецыяльным маркерам4

«Я ні пра што не шкадую. Я паспрабавала, марыла». Ліндсі Вон упершыню пракаментавала сваё жахлівае падзенне на Алімпіядзе2

Трамп пагражае заблакаваць адкрыццё новага моста паміж ЗША і Канадай3

Колькі ў Беларусі экзарцыстаў і па якіх прыкметах яны вызначаюць, з каго трэба выганяць д'ябла10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць