Сцяг
Восень.
Сцяг.
Сяджу і гляджу на цябе.
Сцяг.
Чырвоная рыса на палатне.
Ты ўвосень вайной
За свабодай прыйшоў.
Ты — волі усмешка у смелай руцэ!
Ты тут?
Ты з намі? Ты ідзеш?
У сабе ўпэўнены?
І нас не падвядзеш?
Будзь мужны — мы ідзем наперад!
І не кажы, што нам не хопіць веры.
Зіма…
Сцяг знік.
Вязе нас хутка усіх цягнік
У новы
пяцігадовы
тэрмін.
Які мо скончыцца турэмным.
Але ж мы пераможам!
Сонца прыйдзе з намі!
І не ўбачыш больш сумлення за кратамі.
І разам будзем мы глядзець на сцяг
Які здабылі,
Які мы не забылі,
Той сцяг, што доўгімі гадамі
Мы бачылі у сне, і ён быў з намі!
-
70‑гадовы пенсіянер выдаў свой першы раман сам. «Тэа з Голдэна» стаў бестсэлерам
-
«Дом, у якім…» Марыям Петрасян — расказваем пра культавую для пакалення 2010‑х кнігу-бестселер, якую пераклалі на беларускую мову
-
Абвешчаны доўгі спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця за найлепшую беларускую кнігу 2025 года
Каментары