Літаратура11

Абвешчаны доўгі спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця за найлепшую беларускую кнігу 2025 года

У адпаведнасці са статутам прэміі журы абрала дванаццаць кніг, выдадзеных у розных краінах і выдавецкіх асяродках.

Аргкамітэт прэміі імя Ежы Гедройця абвясціў доўгі спіс твораў, намінаваных у 2026 годзе на адну з найважнейшых літаратурных узнагарод у беларускай культурнай прасторы.

Сёлетні доўгі спіс прэміі імя Ежы Гедройця адлюстроўвае разнастайнасць сучаснай беларускай літаратуры — у ім прадстаўлены творы розных жанраў і формаў, піша прэс-служба Прэміі.

У адпаведнасці са статутам прэміі журы абрала дванаццаць кніг, выдадзеных у розных краінах і выдавецкіх асяродках. Частка з іх прадстаўлена ў зашыфраванай форме ў мэтах бяспекі: сапраўдныя імёны аўтараў і назвы твораў раскрываюцца выключна сябрам журы, што абумоўлена рэальнымі ўмовамі, у якіх ствараецца і распаўсюджваецца сёння беларуская літаратура. 

Доўгі спіс намінантаў

У 2026 годзе ў доўгі спіс прэміі ўвайшлі наступныя кнігі:

  • «Цесля жыцця» — Сяргей Дубаўцэвіч (зашыфраваны ўдзел)
  • «Пляц» — Зміцер Залозны (зашыфраваны ўдзел)
  • «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» — Ганна Кандрацюк (Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку, 2025)
  • «Халодныя землі» — Аляксандр Карнаўх (Gutenberg Publisher, 2025)
  • «Лірнік» — Аляксандр Касцюковіч (зашыфраваны ўдзел)
  • «Эйфарыя» — Марыя Пархімчык (Пфляўмбаўм, 2025)
  • «Цягнік да Познаня» — Аляксей Правалоцкі (Gutenberg Publisher, 2025)
  • «Радзіна» — Збых Слупоўскі (Галіяфы, Maraton, 2025)
  • «Боў і мерць у Хротне» — Дзяніс Трусаў (Kamunikat.org, 2025)
  • «Раз два тры чатыры два» — Пётр Уманскі (RozUM Media, 2025)
  • «Пентаквантар» (кнігі 1 і 2) — Арцём Шуканаў (Gutenberg Publisher, 2025)
  • «Спроба эксперыментальнага канструявання сябе» (кнігі 1 і 2) — Макс Шчур (SayBeat, 2025)

Каментары1

  • Добра зашыфраваўся
    28.06.2026
    Сяргей Дубаўцэвіч - гэта Сяргей Дубавец? Зноў выйграе?

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць