Эканоміка1818

Залатая бурбалка Пракаповіча

Золатавалютны запас Беларусі ў працэнтах да ВУП — найменшы ў рэгіёне.

Золатавалютны запас Беларусі ў працэнтах да ВУП — найменшы ў рэгіёне.

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, за апошні месяц мінулага года зменшыліся ажно на $621,8 мільёна. Такім чынам, на пачатак года колькасць запасаў зменшылася да $5,03 мільярда. Заўважым, што вось гэтае «0,03» выклікае сумневы. Можа быць, іх трохі падцягнулі да сімвалічнай лічбы. Але пакінем сумневы. 5 мільярдаў — гэта многа ці мала?

Усе маладыя незалежныя дзяржавы збіралі ўласныя валютныя рэзервы. Гэта — кашэль краіны, яе скарбніца, зарука стабільнасці эканомікі і фінансавай сістэмы, а таксама падстрахоўка на выпадак надзвычайных сітуацый.

Твары кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі і старшыні праўлення Нацбанка, Героя Беларусі Пятра Пракаповіча проста свяціліся ад шчасця падчас перадвыбарчай фотасесіі. Напярэдадні выбараў Лукашэнка ўласнаручна абмацваў залатыя зліткі ў сховішчы Нацыянальнай бібліятэкі. Пракаповіч тым часам хваліўся, што сярод краінаў СНД Беларусь займае адно з першых месцаў па аб’ёме рэзерваў.

Што, праўда?

«Наша Ніва» звяла ў адну табліцу міжнародныя рэзервовыя актывы і агульны аб’ём ВУП Беларусі і яшчэ дзесяці дзяржаў СНД і Прыбалтыкі.

Залаты запас імперыі

Калі аналізаваць агульны аб’ём рэзерваў, то зразумела, што Расія будзе па-за канкурэнцыяй. Амаль паўтрыльёна даляраў — гэта не жарцікі.

Вялікія па плошчы Украіна з Казахстанам маюць на парадак ніжэйшыя паказчыкі.

Сярод астатніх краінаў вылучаецца Азербайджан. Нафтавая жыла дазволіла назапасіць невялікай каўказскай краіне $28 мільярдаў.

Астатнія краіны, у тым ліку і Беларусь, знаходзяцца прыкладна ў адной вагавай катэгорыі. Багацейшымі за беларусаў з’яўляюцца балтыйскія суседзі — і латвійцы, і літоўцы. Самыя маленькія запасы ў невялікай Малдовы — менш за $2 мільярды.

Азербайджан як Беларусь

Цяпер што датычна памеру эканомік — агульнага валавага прадукта. Пры іх ацэньванні выкарыстоўваліся дадзеныя ЦРУ ЗША. У гэтым рэйтынгу месцы, занятыя краінамі, падобныя на тыя, што былі ў папярэднім. Расія зноў далёка наперадзе — амаль паўтара трыльёна даляраў, далей Украіна з Казахстанам… А за імі нага ў нагу крочаць… Беларусь і Азербайджан! Звернем увагу, што пры роўных па памеру эканоміках Аліевы адклалі ў пяць разоў больш рэзерваў за Лукашэнку.

Выніковае апошняе месца

Урэшце, галоўная лічба — суадносіны агульнага ВУП краіны і рэзерваў. Чым большы працэнт, тым бяспечнейшая эканоміка краіны. Лічыцца, што мінімальна бяспечны памер рэзерваў — аб’ём трохмесячнага экспарту краіны.

Лідары ў гэтай намінацыі — Азербайджан з Казахстанам. Агромністая Расія адкладвае грошы настолькі ж плённа, як маленькая Малдова. Прыбалтыка і Каўказ трымаюцца прыблізна на адным і тым жа ўзроўні, а вось Беларусь катастрафічна правальваецца. Усяго 9,5%! Гэта значыцца, што краіна здолела адкласці на чорны дзень толькі адну дзясятую ад памеру эканомікі за год. Калі ж улічыць, што ўжо ў бліжэйшым годзе Беларусі давядзецца аддаваць даўгі Міжнароднаму валютнаму фонду і Расіі, то залатая жыла падаецца надзвычай тонкай.

Дык пра якое ўдалае назапашванне золата вядзе гаворку Пракаповіч?

Каментары18

Цяпер чытаюць

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма20

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Самы карыкатурны злодзей Слоніма скончыў свой шлях у мясным штурме на Данбасе7

Трамп давёў колькасць спыненых войнаў да дзесяці8

У Бабруйску імпартазамясцяць дражэ M&M’s3

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»64

Гісторык расказала, якімі пытаннямі можна «выклікаць успаміны»

«Бомба запаволенага дзеяння». Чаму ў Калумбіі хочуць забіць «какаінавых бегемотаў» Пабла Эскабара10

Стаў вядомы прысуд, вынесены бацьку былога палітвязня Мікіты Залатарова

У Літве пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасці былога прэм'ера і спікера парламента. Яго вінавацяць у карупцыі3

У стаўбцоўскім шматпавярховіку ўжо тры гады не могуць вырашыць праблему з іржавай вадой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма20

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць