Эканоміка88

Украіна можа ўдарыць Беларусь па самым балючым

Міністэрства энергетыкі Украіны выступае за ўвядзенне мытаў на імпартаваныя ў краіну нафтапрадукты.

Міністэрства энергетыкі Украіны выступае за ўвядзенне мытаў на імпартаваныя ў краіну нафтапрадукты. Больш за іншых можа пацярпець Беларусь, якая з’яўляецца найбуйнейшым замежным пастаўшчыком нафтапрадуктаў на ўкраінскі рынак.

Нафтапрадукты, як ні паглядзі, з’яўляюцца галоўным экспартным таварам Беларусі. У агульным аб’ёме беларускага экспарту доля нафтапрадуктаў складае каля 23%. Беларускі экспарт ва Украіну больш чым напалову складаецца з нафтапрадуктаў.

У выпадку, калі Кіеў прыме рашэнне аб увядзенні мытаў на замежнае паліва, гэта можа вельмі негатыўна адбіцца на становішчы беларускай прадукцыі ва Украіне.

Міністэрства энергетыкі Украіны на мінулым тыдні заявіла аб тым, што мыты на імпартаванае ў краіну паліва могуць быць уведзеныя ў найбліжэйшыя паўтара месяца. Дырэктар дэпартамента нафтавай, газавай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці ўкраінскага Мінэнерга Канстанцін Барадзін нават дадаў, што мыты могуць быць уведзеныя і раней.

Увядзенне мытаў украінскі чыноўнік аргументаваў тым, што неабходна абараніць інтарэсы ўкраінскіх вытворцаў нафтапрадуктаў ад канкурэнцыі звонку.

Пазітыў для беларускіх вытворцаў заключаецца ў тым, што не ўсе ва ўкраінскім ўрадзе падзяляюць прапанову Мінэнерга. Супраць увядзення мытаў выступае Міністэрства фінансаў, якой лічыць, што абмежавальныя меры прывядуць да зніжэння паступленняў у бюджэт.

Перспектывы паставак прадукцыі беларускіх НПЗ ва Украіну застаюцца неакрэсленымі. Прадстаўнік беларускага трэйдара, які займаецца рэалізацыяй нафтапрадуктаў на ўкраінскім рынку, выказаў сур’ёзную занепакоенасць сітуацыяй, якая склалася.

«У выпадку калі яны сваю прапанову прасунуць, будзе цяжка Беларусі, і канкрэтна — Мазырскаму НПЗ», — падкрэсліў суразмоўца Naviny.by. Ён адзначыў, што ўвядзенне мытаў лабіруюць украінскія пастаўшчыкі паліва — група «Прыват» і ТНК-BP.

«Яны хочуць прыбраць з украінскага рынку Мазырскі НПЗ»,
 — выказаў упэўненасць прадстаўнік беларускага трэйдара.

Эксперты ўкраінскага нафтавага рынку таксама адзначаюць, што ўвядзенне мытаў абцяжарыць доступ на ўнутраны рынак Украіны прадукцыі мазырскага прадпрыемства.

«Я размаўляў мінулай восенню з гендырэктарам Мазырскага НПЗ, і ён падкрэсліваў, што ўкраінскі напрамак для прадпрыемства — адзін з самых прыярытэтных», — узгадвае дырэктар кансалтынгавай кампаніі «А-95» Сяргей Куюн.

Паводле яго словаў, пастаўкі прадукцыі ва Украіну для беларускага завода сёння з’яўляюцца «самымі цікавымі». «Таму, калі мыты на паліва ва Украіне будуць уведзеныя, інтарэсы мазырскага прадпрыемства, вядома, пацерпяць», — кажа Сяргей Куюн.

У той жа час ён адзначыў, што прадукцыя мазырскага прадпрыемства пераўзыходзіць па якасці тыя нафтапрадукты, якія выпускаюць сёння ўкраінскія НПЗ.

Дарэчы, у канцэрне «Белнафтахім» БелаПАН паведамілі, што дызельнае паліва, якое выпускаюць беларускія НПЗ, адносіцца сёння да стандартаў Еўра-4 і Еўра-5. Бензін, які выпускаецца Мазырскім НПЗ, адносіцца таксама да стандарту Еўра-5.

На думку С. Куюна, увядзенне мытаў можа прывесці да таго, што ўкраінскі рынак застанецца без якаснай прадукцыі. «Падзеі могуць пайсці па непажаданым сцэнары, калі мы будзем мець дарагое паліва нізкай якасці», — прагназуе Сяргей Куюн.

Варта адзначыць, што Украіна з’яўляецца адным з асноўных спажыўцоў беларускіх нафтапрадуктаў на замежным рынку. Аб’ём вытворчасці беларускіх нафтапрадуктаў у 2010 годзе склаў 14,2 млн тон. На экспарт было пастаўлена каля 10 млн тон нафтапрадуктаў, у тым ліку ва Украіну — амаль 2 млн. тон.

Найбольшы аб’ём беларускіх нафтапрадуктаў, спажытых Украінай, прыпаў на дызельнае паліва. Паўднёвай суседцы Беларусь прадала ў 2010 годзе 1 млн 75 тыс. тон дызпаліва. Акрамя гэтага, ва Украіну ў мінулым годзе было пастаўлена больш за 200 тыс. тон беларускага бензіну A-95, а таксама 644,5 тыс. тон бензіну A-92. Яшчэ каля 76 тыс. тон беларускага паліва, пастаўленага ў Украіну, прыпала на бензін A-80.

Па выніках 2010 года доля беларускіх нафтапрадуктаў на ўкраінскім рынку атрымалася досыць важкай. З улікам таго, што на ўнутраны рынак Украіны ў мінулым годзе было пастаўлена 9,63 млн тон нафтапрадуктаў, доля Беларусі склала 20,7%.

Дэ-факта Беларусь з’яўляецца найбуйнейшым замежным пастаўшчыком нафтапрадуктаў ва Украіну, і страчваць такія высокія пазіцыі беларускаму ўраду не хацелася б.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць