Усяго патроху22

Абама вярнуў гальштук прэс-сакратару, які сыходзіць у адстаўку. Той расчуліўся і заплакаў

Прэзідэнт ЗША Барак Абама і журналісты прэзідэнцкага пула развіталіся ў пятніцу з афіцыйным прадстаўніком Белага дома Робертам Гібсам, які пакінуў свой пост.

Пра свой сыход з пасады прэс-сакратара кіраўніка Белага дома Гібс абвясціў у пачатку студзеня, намякнуўшы, што зойме пасаду «замежнага» дарадцы прэзідэнта ЗША.

Нягледзячы на занятасць у сувязі з падзеямі ў Егіпце, Абама ўсё ж знайшоў час зазірнуць на апошні прэс-брыфінг, які праводзіў Гібс, і ўручыць яму фотарамку з гальштукам унутры. З незвычайным падарункам звязаная цэлая гісторыя. У 2004 годзе на партыйнай канферэнцыі ў Бостане малады палітык Барак Абама ніяк не мог падабраць сабе гальштук для важнага выступлення, але яго паплечнік Гібс дапамог вырашыць праблему, пазычыўшы свой.

«Выбар гальштука нейкім чынам зрабіўся маёй галоўнай праблемай тады… Гібс, шчыра кажучы, не хацеў аддаваць яго, таму што і сам добра ў ім выглядаў»,

 — усміхаючыся, сказаў Абама.

Гальштук Гібса, відаць, так спадабаўся Абаму, што ён вярнуў яго толькі сёння — затое ў рамцы, з фатаграфіямі і з уласнаручна напісаным лістом падзякі.

«Сёння я афіцыйна нарэшце вяртаю яму гальштук. Ён можа разбіць шкло, калі захоча. Але гэта для мяне напамін пра тое, што Роберт быў не толькі цудоўным прэс-сакратаром, але і выдатным сябрам», — сказаў Абама Гібсу.

Прэзідэнт зноў падкрэсліў, што Гібс застанецца ў яго камандзе. «Ён будзе працаваць разам з намі», — сказаў прэзідэнт.

Гібс быў заўважна расчулены і дзякаваў прэзідэнту са слязьмі на вачах.

«Гэта вялікі гонар — быць тут і перажываць дні, падобныя да сённяшняга. Я дзякую прэзідэнту і ўсім за гэтую магчымасць. Я не ўмею гаварыць пра сябе. Але я працаваў з людзьмі, працаваць з якімі было для мяне гонарам. Ні сёння, ні заўтра я ні з кім не збіраюся развітвацца, таму што я нікуды не падзенуся. Вы ўсе сталі часткай маёй сям’і», — сказаў Гібс дрыготкім голасам.

На пасадзе прэс-сакратара прэзідэнта ЗША Гібса зменіць супрацоўнік апарата віцэ-прэзідэнта, былы шэф вашынгтонскага бюро часопіса Time Джэй Карні.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны2

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне пачалі вяртацца квізы пасля масавай адмены гульняў. Але не ўсе

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана4

Калінінградскія перавозчыкі скардзяцца, што іх фуры масава затрымліваюць у Беларусі3

Стала вядома, як памёр Мікалай Казека

Сталі вядомыя падрабязнасці атакі дронаў на грузавікі на расійска-беларускай мяжы6

Крэмль вызваліў зняволенага былога амерыканскага марпеха. За што — пакуль невядома

Ці можа Украіна знішчаць пускавыя ўстаноўкі з расійскай балістыкай?1

«Белсат» пераходзіць на новы спадарожнік3

Mak.by пашырыцца на яшчэ два беларускія гарады

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны2

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць