Здарэнні2020

«Не магу выбрацца, тут пажар. Я вас усіх люблю»

У часе пажару пад Брэстам 23-гадовы мужчына паспеў патэлефанаваць з-пад завалаў перад смерцю. Становяцца вядомымі горкія падрабязнасці трагедыі.

У часе пажару пад Брэстам 23-гадовы мужчына паспеў патэлефанаваць з-пад завалаў перад смерцю. Становяцца вядомымі горкія падрабязнасці трагедыі.

Трагедыя здарылася 21 лютага ў вёсцы Буякі, што за пару кіламетраў на ўсход ад Брэста, каля трасы Брэст-Мінск. На прыватным прадпрыемстве адбыўся пажар. У будынку месціўся склад кветак і офіс.

Спачатку прагрымеў выбух, паведамляе сайт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. У выніку здарэння адзін чалавек загінуў, двое — параненыя. Разбураныя апорныя сцены 1 і 2 паверхаў, абрынуліся пліты перакрыцця, дахавымі канструкцыямі знішчаны грузавы аўтамабіль «Мэрсэдэс», які знаходзіўся ў гаражы будынка. Плошча абрушэння склала 180 кв. метраў.

Сігнал пра здарэнне ад відавочцы паступіў у МНС у 17.25. На месцы былі неадкладна арганізаваныя работы па пошуку і выратаванні двух чалавек, што апынуліся пад заваламі. Адначасова вялося тушэнне пажару. Сем чалавек, якія на момант выбуху знаходзіліся ў будынку, выбраліся з яго самастойна, адзін з іх пазней звярнуўся па дапамогу да медыкаў.

Ужо праз 12 хвілін пасля пачатку пошукаў з-пад завалаў супрацоўнікі МНС вынялі мужчыну. Ён шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной бальніцы. Цела хлопца, які загінуў, знайшлі пазней, калі большая частку завалаў разабралі.

— У той дзень у адной з супрацоўніц нашага прадпрыемства быў дзень нараджэння. Адсвяткаваць яго на кухні сабралася дзевяць чалавек. Мне расказалі, што мой стрыечны брат і яшчэ адзін кіроўца выйшлі ў іншы пакой. У гэты момант усё і здарылася, — распавёў «Камсамольскай правде» Віталь, сын дырэктара прадпрыемства. — Ці то выбух, ці то павалілася дах, людзі не зразумелі. Але будынак разбурыўся. Тых, хто быў на кухні, выкінула хваляй на вуліцу. Аднаго мужчыну выявілі пад завалам адразу. А майго брата Віталіка няма…

Ён клікаў на дапамогу, але яго нідзе не маглі знайсці. Шукаў яго і мой бацька, які быў таксама ў будынку. А потым усё загарэлася. З-пад завалаў брат патэлефанаваў сваёй жонцы, бацькам і развітаўся. Сказаў: «Не магу выбрацца, тут пажар. Я вас усіх люблю».

Выратавальнікі шукалі Віталя нават у часе пажару. Марна. Цела знайшлі толькі ўначы.

У мужчыны засталася паўтарагадовая дачка.

Пракурор Брэсцкага раёна Віктар Халаповіч назваў магчымай прычынай выбуху ўцечку газу на цокальным паверсе.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Усе навіны →
Усе навіны

70‑гадовы пенсіянер выдаў свой першы раман сам. «Тэа з Голдэна» стаў бестсэлерам

Трамп 1 гадзіну і 25 хвілін гаварыў з Пуціным1

Ці шкодна сядзець, закінуўшы нагу на нагу?2

Францыя мінімальна перамагла Парагвай і выйшла ў чвэрцьфінал6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак54

Паведамленне, што на фэст у Будславе прыязджаў мітрапаліт Веніямін, было памылковым16

На Сож спусцілі «Пасейдона». У Гомелі стварылі сучасны цеплаход з сонечнымі панэлямі і першым у Беларусі вадамётным рухачом4

Марока разграміла Канаду і стала першым чвэрцьфіналістам чэмпіянату свету2

Канапацкая і сілавікі раяць студэнтам і выпускнікам ЕГУ, а таксама іх бацькам на ўсялякі выпадак напісаць у «камісію па вяртанні»20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць