Грамадства33

Адвакат канфідэнцыйна сустрэлася са сваім падабаронным Аляксандрам Класкоўскім

Адвакат Ірына Бурак 15 сакавіка змагла на працягу трох гадзін пагутарыць сам-насам са сваім падабаронным Аляксандрам Класкоўскім, які абвінавачваецца па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня.

Гэта першы пасля падзей 19 снежня выпадак, калі прадстаўніку абароны далі магчымасць так доўга пагутарыць сам-насам з адным з абвінавачваных па справе аб масавых беспарадках. Дагэтуль у КДБ спасылаліся на адсутнасць свабодных памяшканняў для такіх сустрэч.

«Раней адвакат не адзін раз безвынікова праседжвала са сваёй заяўкай-ордэрам у прыёмнай КДБ, але калі прыйшла сёння, то ёй раптам сказалі, што ў СІЗА ёсць свабоднае памяшканне для сустрэчы з падабаронным», — паведаміў бацька абвінавачванага, вядомы журналіст і палітолаг Аляксандр Класкоўскі.

Паводле яго слоў, абмежаваннем па часе сустрэчы адваката з яго сынам фактычна стала толькі заканчэнне працоўнага дня.

«Саша трымаецца бадзёра, нават спрабуе жартаваць, але добрага, вядома, мала.
Ён сказаў, што маральна гатовы да вялікага тэрміну зняволення, паколькі абвінавачваецца не толькі ва ўдзеле, але і ў арганізацыі масавых беспарадкаў», — сказаў Класкоўскі-старэйшы.

Раніцай 15 сакавіка журналіст паведаміў БелаПАН, што атрымаў ад сына першы ліст. Паводле яго слоў, гэты факт, як і сустрэча з адвакатам, сталі сур`ёзным прарывам, перадусім інфармацыйнай блакады.

Класкоўскі-старэйшы звязвае гэта з тым, што 11 сакавіка газета «Народная воля» апублікавала яго адкрыты ліст на імя генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча. Бацька арыштаванага запатрабаваў забяспечыць сыну магчымасць нармальна весці перапіску і сустракацца з адвакатам. Акрамя таго, журналіст не выключае, што сваю ролю магло сыграць знаходжанне ў Мінску прэм`ер-міністра Расіі Уладзіміра Пуціна. Напярэдадні прыезду да яго звярнуліся сваякі фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках з просьбай «зрабіць рэальныя захады, каб паспрыяць вызваленню беларускіх вязняў сумлення».

Каментары3

Цяпер чытаюць

У мінскай Серабранцы ёсць вялізны аўтамабільны тунэль, пра які не ведаюць нават мясцовыя жыхары. Што за ён?

У мінскай Серабранцы ёсць вялізны аўтамабільны тунэль, пра які не ведаюць нават мясцовыя жыхары. Што за ён?

Усе навіны →
Усе навіны

«Ну што, як справы?» Ноўтбук загаварыў з мінчуком, калі той ляжаў на канапе3

Пуцін хоча перакрыць Германіі кран з казахстанскай нафтай8

Пуцін вярнуў Акадэміі ФСБ імя Дзяржынскага2

Ва ўзросце 28 гадоў раптоўна памёр дырэктар Рагачоўскага МКК-сэрвісу10

Афрыка патрабуе стварыць новую карту свету12

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскай Серабранцы ёсць вялізны аўтамабільны тунэль, пра які не ведаюць нават мясцовыя жыхары. Што за ён?

У мінскай Серабранцы ёсць вялізны аўтамабільны тунэль, пра які не ведаюць нават мясцовыя жыхары. Што за ён?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць