Улада66

Фашыстоўскія пасланьні гомельцам прыходзілі з кампутара Акадэміі навук

На сайты дэмакратычных арганізацыяў Гомельшчыны трапляюць часамі паведамленьні фашыстоўскага зьместу. Нядаўна адміністратары fнезарэгістраванага моладзевага цэнтру высьветлілі, што адна з крыніцаў гэткіх пасланьняў знаходзіцца ў сетцы Нацыянальнай акадэміі навук.

На сайты дэмакратычных арганізацыяў Гомельшчыны трапляюць часамі паведамленьні фашыстоўскага зьместу. Нядаўна адміністратары незарэгістраванага моладзевага цэнтру «Гарт» высьветлілі, што адна з крыніцаў гэткіх пасланьняў знаходзіцца ў сетцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Адмысловы сэрвіс у інтэрнэце дазваляе вызначыць нават канкрэтны кампутар, зь якога дасылаюцца паведамленьні. «Вінаваты» ў гэтым г.зв. ІР-адрас, які зьяўляецца своеасаблівым асабістым нумарам.

– ІР-адрас унікальны або для канкрэтнага кампутара, або для ўсёй кампутарнай сеткі, – патлумачыў адміністратар www.hart.3dway.org – У выпадку аднаго кампутара можна пра гэты адрас думаць, як пра нумар дому-асабняка. А ў выпадку сеткі – гэта быццам нумар шматкватэрнага жылішча.

Доўгі час адміністратары сайту «Гарта» проста выдалялі з гасьцявой кнігі паведамленьні скіраваныя на распальвальваньне рэлігійнай і нацыянальнай варажнечы. Адзін з апошніх заклікаў меў збольшага такі зьмест: «Не забывайце, спадары амэрыканскія прыхлябацелі, што вас жыдоўскія падачкі ня выратуюць. Гэты час не за гарамі. Слава Расеі!»

Гэтым разам праграмісты высьветлілі, адкуль прыйшло паведамленьне.

– Мяркуючы па ІР-адрасе, зь якога выходзіў у інтэрнэт аўтар паведамленьня ў гасьцявой кнізе сайту Гарта, паведамленьне выйшла з кампутара Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Каментары6

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Усе навіны →
Усе навіны

Адстаўных міністраў рассылаюць па краінах СНД6

Прызначылі двух міністраў1

«Я адчула палёгку». Жонка экс-каліноўца Верамейчыка пракаментавала зліў перапіскі Кабанчука26

Праз санкцыі продажы новых аўто ў Беларусі рэкордныя за апошнія пяць гадоў5

У БДМУ забаранілі адпачынкі і пераздачы да выбараў1

У Маскве на працоўным месцы забіты супрацоўнік контрвыведкі ФСБ4

«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін». Байдэн падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну5

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка13

З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Галоўнае
Усе навіны →