«Белавія» набыла ў лізінг яшчэ адзін самалёт Boeing 737/300
Нацыянальная авіякампанія «Белавія» набыла ў аператыўны лізінг чарговы самалёт амерыканскай вытворчасці Boeing 737/300. Гэта ўжо чацвёрты самалёт гэтай мадыфікацыі, які папоўніць паветраны флот авіяперавозчыка.
Як паведамілі БелаПАН у
Паветранае судна плануецца выкарыстоўваць пераважна на чартарных рэйсах авіякампаніі. Самалёт прайшоў поўны неабходны агляд з боку спецыялістаў і адпавядае ўсім міжнародным стандартам бяспекі.
Паводле слоў генеральнага дырэктара авіякампаніі Анатоля Гусарава, «Белавія» стварае «дастойную канкурэнцыю замежным авіякампаніям, чыя прысутнасць на беларускім рынку з кожным годам павялічваецца». Набыццё новых паветраных суднаў сведчыць аб тым, што кампанія не губляе свае пазіцыі, а наадварот, дынамічна развіваецца, удасканальваецца, адзначае кіраўнік авіякампаніі.
Цяпер паветраны флот «Белавія» налічвае шэсць самалётаў Boeing 737/500, чатыры Boeing 737/300, чатыры
Каментары