Улада

Віцебск: Мірон павесіў бел-чырвона-белы сьцяг каля будынку КДБ

Сьцяг зьявіўся позна ўвечары 18-га сьнежня на даху жылога дому па вуліцы Савецкай, што стаіць якраз насупраць абласной управы КДБ. У якіх 20-ці мэтрах ад гэтага месца знаходзіцца і райаддзел міліцыі Кастрычніцкага раёну. Тым ня менш, супрацоўнікі абедзьвюх устаноў заўважылі сьцяг далёка не адразу: каля гадзіны ён лунаў на вачох у мінакоў.

Паводле віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайды, верагодней за ўсё Мірон зьдзейсьніў сваю акцыю адмыслова напярэдадні 20-га сьнежня: у гэты дзень у 1917-м годзе была створана Усерасійская Надзвычайная Камісія на чале з Фэліксам Дзяржынскім. У Віцебску мясцовае аддзяленьне ЧК мясьцілася ў тым самым будынку, дзе сёньня знаходзіцца ўправа КДБ, і з вокнаў гэтага будынку бел-чырвона-белы сьцяг было відаць найлепш.

Дарэчы, гэта была ўжо другая за апошнія двое сутак праява дзейнасьці няўлоўнага Мірона. Заўчора бел-чырвона-белы сьцяг ненадоўга быў зьявіўся ў самым цэнтры горада, недалёка ад тэатры «Лялька». Спадар Хамайда сьцьвярджае, што з крыніцы, вартай даверу, яму вядомы зьмест цыдулкі, прымацаванай да гэтага сьцягу: «Ня трэба нікога і нічога баяцца! Усё адно пераможа Беларусь! Віцебскі тэатар «Лялька» застанецца беларускім, а месца РНЕ – на сьметніку гісторыі». Такім чынам, на думку апазыцыянэра, Мірон вырашыў падтрымаць загадчыцу літаратурнага аддзелу тэатру Вікторыю Дашкевіч, якая ня так даўно атрымала ліст ад імя «Русского Национального Единства» з патрабаваньнем перакласьці усе лялечныя спэктаклі на расейскую мову».

Каментары

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць