Трамваі маршрутаў №№ 3, 6, 7 будуць хадзіць у Мінску з 1 чэрвеня па 2 ліпеня да вул.Батанічнай
У Мінску ў сувязі з рэканструкцыяй трамвайных шляхоў на ўчастку ад ДС Серабранка да вул. Батанічнай з 1 чэрвеня па 2 ліпеня ўносяцца змены ў працу пасажырскага транспарту, паведамілі ў «Мінсктрансе».
Рух трамваяў маршрутаў № № 3, 6, 7 арганізуецца да вул. Батанічнай. Траса аўтобуснага маршруту № 166 «ДС Серабранка — ст.м. «Трактарны завод» падаўжаецца да вул. З.Бядулі з прысваеннем маршруту нумару 191 «ДС Серабранка — вул. З. Бядулі».
Каментары