Грамадства1515

Чым жыве краіна ў чаканні крэдыту МВФ: «значэнне ідэалагічнага складніка ў працы прадпрыемстваў узрастае»

Такое меркаванне выказаў учора на выязной нарадзе ідэалагічных работнікаў Мінскай вобласці Аляксандр Радзькоў.

Ідэалагічны складнік у працы прадпрыемстваў набывае ўсё большае значэнне. Такое меркаванне выказаў учора на выязной нарадзе ідэалагічных работнікаў Мінскай вобласці першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў, перадае БЕЛТА.

Часцяком за вытворчымі паказчыкамі не заўважаецца галоўнае — чалавек, яго інтарэсы і асобасныя характарыстыкі. Трэба больш працаваць з людзьмі, абмяркоўваць з імі хвалюючыя праблемы, перспектывы. «Дайшоўшы да кожнага, працуйце з кожным, выслухайце, людзям трэба жывыя зносіны», — звярнуўся Аляксандр Радзькоў да ідэалагічнага актыву Мінскай вобласці.

На яго думку, калі больш актыўна праводзіць гэтую працу, шматлікіх праблем можна пазбегнуць.

Пакуль ідэалагічныя працаўнікі не навучыліся працаваць на папярэджанне, прыклад чаму — нядаўняя трагедыя ў мінскім метро.

У сучасных умовах патрэбныя новыя метады, комплексныя падыходы, індывідуальная работа з чалавекам. Галоўны прынцып: ідэолаг тады паспяховы, калі ён пераканаўчы. Вынік ідэалагічнай работы на першы погляд не бачны, ён не вылічваецца валавымі паказчыкамі. Ад гэтага залежаць бяспека людзей, сацыяльная стабільнасць. Тут не павінна быць разліку.

Асобна спыніўся Аляксандр Радзькоў на захаванні працоўнай дысцыпліны, закраналіся пытанні развіцця грамадзянскай супольнасці, супрацоўніцтва ўлады з грамадскімі арганізацыямі, грамадзянамі.

Памочнік прэзідэнта, галоўны інспектар па Мінскай вобласці Мікалай Іванчанка

падкрэсліў важнасць асабістых якасцяў ідэолага (ён павінен «гарэць» тымі ідэямі, якія нясе ў грамадства), навучання ідэалагічных работнікаў, вывучэння замежнага досведу.

Сёння ўдзельнікі нарады, а гэта прадстаўнікі адміністрацыі прэзідэнта, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, намеснікі старшыняў райгарвыканкамаў па пытаннях сацыяльнай сферы і ідэалагічнай рабоце, начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы райгарвыканкамаў наведалі некалькі прадпрыемстваў раёна, сацыяльных аб’ектаў, на базе якіх пазнаёміліся з арганізацыяй ідэалагічнай працы, абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця ідэалагічных службаў.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы13

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

Што з выездам з Беларусі ў ЕС гэтым летам?

Дзяржканалы поўняцца абвінавачваннямі на адрас Украіны. Ніводзін дзяржканал не апублікаваў каментары ўкраінцаў. Рэакцыі Лукашэнкі дагэтуль няма30

Украінскі амбудсмен пасля трагедыі ў Бранскай вобласці звязаўся з Беларуссю5

Апублікавалі новы рэйтынг найбольш папулярных гісторыка-архітэктурных помнікаў Беларусі5

Пацярпелых у Бранскай вобласці перавязуць у Беларусь1

РНБА Украіны: Правакацыя нікчэмная і мае ўсе прыкметы скаардынаванай аперацыі без якіх-небудзь фактычных доказаў15

У Брэсце паставілі скульптуру «Сцяг над рэйхстагам» ФОТАФАКТ22

З'явіўся поўны тэкст меркаванага амерыканска-іранскага мемарандума аб спыненні вайны ў Іране5

Пяскоў расказаў пра адказ Расіі пасля ўдару па беларускім аўтобусе пад Бранскам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы13

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць