Віцебскага актывіста, прадстаўніка віцебскага моладзевага руху «Вольны шлях» Аляксандра Кузняцова выклікаюць на камісію за парушэнне правілаў паркоўкі. Супрацоўнікам ДАІ не спадабалася, што за лабавым шклом прычэпленабел-чырвона-белая стужка і значок «Жыве Беларусь!» Параіўшыся з начальствам, прадстаўнікі ДАІ заявілі, што за такое аштрафаваць не могуць, але пакараюць за іншае — за паркоўку ў «зялёнай зоне».
Сваю машыну Аляксандр Кузняцоў звычайна пакідае ў двары дома, дзе жыве, і дагэтуль прэтэнзій да яго не было: «1 чэрвеня я падаў у Кастрычніцкую раённую адміністрацыю заяўку на правядзенне пікету, мэта якога — пратэст супраць абясцэньвання беларускіх грошай, падвышэння коштаў ды патрабванне адстаўкі ўрада, які не можа вывесці Беларусь з крызыснага стану. Калі я вяртаўся, у двары мяне чакалі
Аляксандр Кузняцоў атрымаў выклік на камісію ў ДАІ, ён мусіць з’явіцца туды 20 чэрвеня. Актывісту пагражае штраф.
Цяпер ён чакае адказу з раённай адміністрацыі наконт пікету. Арганізатары хочуць зладзіць яго 16 чэрвеня каля Летняга амфітэатру. Спадар Кузняцоў лічыць, што праблемы з ДАІ і зварот да ўладаў наконт пікету непасрэдна звязаныя паміж сабой — бо незвычайная ўвага да яго транспартнага сродку праявілася якраз пасля падачы заявы.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары