Меркаванні88

Гары Паганяйла: «Лукашэнка хоча парушыць і маральныя, і прававыя законы».

Праваабаронца называе ідэі наконт будаўнікоў хворай фантазіяй. «Краіна ўступіла ў Мытны саюз, які прадугледвае свабоднае перамяшчэнне працоўнай сілы».

Праваабаронца Гары Паганяйла пракаментаваў для «Нашай Нівы»заяву Аляксандра Лукашэнкі, які загадаў спыніць бясплатнае медыцынскае абслугоўванне тым, хто працуе за мяжой, а таксама налічваць ім 100%-ную камуналку.

Юрыст адзначыў, што прапановы Лукашэнкі выходзяць за межы прававога поля.

Будзе парушана Канстытуцыя, якая гарантуе бясплатнае лячэнне, законы, якія, напрыклад, прадугледжваюць роўнасць паміж грамадзянамі Беларусі і Расіі, і базавыя правы накшталт права выбару месца жыхарства і працы.
Разам з тым,
калі гэтыя палажэнні будуць аформленыя ў выглядзе прэзідэнцкага дэкрэта, то выканаўчыя ўлады будуць абавязаныя выконваць іх.

Гары Паганяйла лічыць ідэі Лукашэнкі абсурднымі: «Краіна ўступіла ў Мытны саюз, які прадугледвае свабоднае перамяшчэнне працоўнай сілы, людзі адклікнуліся на гэтую прапанову, а цяпер ім забараняюць працу. Эканамічныя ўмовы ў Беларусі фактычна выціскаюць людзей з краіны, хоць Канстытуцыяй грамадзянам гарантаваны высокі ўзровень жыцця».

«Гэта блюзнерства і парушэнне законаў — і маральных, і прававых. Да такога можа дадумацца толькі хворая фантазія, якая не ведае эканамічных законаў.
Такія ідэі карэнным чынам супярэчаць нормам сусветнага права», — мяркуе Гары Паганяйла.

Каментары8

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова7

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова

Усе навіны →
Усе навіны

Саннікаў: Калі ўсе палітвязні будуць вызваленыя, я буду першым, хто скажа, каб здымалі ўсе санкцыі17

Сям'ю будуць ставіць на ўлік як «сацыяльна небяспечную», калі ў бацькоў была палітычная адміністратыўка11

«Забойствы ў адным будынку», «Рыплі», «Сёгун». Топ серыялаў, якія выйшлі ў гэтым годзе

Топ-5 валют, якія былі самымі прыбытковымі ў 2024 годзе2

Памёр экс-прэзідэнт Эстоніі, пры якім краіна здабыла незалежнасць1

Год беларускай мовы ад Крутога адкладваецца. Будзе Год добраўпарадкавання краіны6

Выбарчая праграма Канапацкай: парламенцкая рэспубліка, забарона люстрацыі, а жанчынам браць шлюб можна з 17 гадоў20

Протас закінуў чарговыя дзве шайбы ў НХЛ. Ён ужо ў топ-50 бамбардзіраў

Яны пайшлі ад нас у 2024 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова7

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова

Галоўнае
Усе навіны →