На шэрагу вуліц сталіцы зафіксаванае перавышэнне дапушчальных узроўняў шуму
Гэта праспекты Незалежнасці, Ракасоўскага, Жукава, Партызанскі, вуліцы Маскоўская, Аранская, Сурганава, Багдановіча, Дзянісаўская, Маякоўскага.
Як паведаміў журналістам галоўны дзяржаўны санітарны доктар Мінска Іван Вайтовіч, асноўная крыніца перавышэння ўзроўню шуму — аўтамабільны транспарт і трамваі.
Так, пасля рэканструкцыі трамвайных шляхоў на вуліцы Якуба Коласа адзначанае паляпшэнне акустычнай сітуацыі: узровень шуму знізіўся да 9 дэцыбел, перавышэння гранічна дапушчальных паказчыкаў не зарэгістравана. Чакаецца, што пасля завяршэння рэканструкцыі трамвайных шляхоў шумавая нагрузка прыкметна знізіцца, паведамляюць "Мінск-Навіны".
Маніторынг узроўню шуму вядзецца ў 72 пунктах горада.
Каментары