Здарэнні77

У Брагінскім раёне шалёны воўк пакусаў 5 пенсіянераў

Пяць 60-70-гадовых жыхароў вёскі Двор-Савічы Брагінскага раёна пакусаў шалёны воўк. Жывёліна была хворая, гэта ўжо пацверджана лабараторна,
паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны дзяржаўны санітарны доктар Брагінскага раёна Наталля Петрачева.

Інцыдэнт адбыўся раніцай. Каля 7.00 воўк напаў на аднаго з пенсіянераў, які знаходзіўся ля сваей хаты. У мужчыны зафіксаваныя дзве павярхоўныя раны цела. Пасля воўк кінуўся да суседняга двара, дзе пакусаў яшчэ аднаго пенсіянера, прычыніўшы яму сур’ёзныя траўмы твара. Яго жонка, якая працавала ў гародзе, таксама стала ахвярай драпежніка. Жанчына ледзь адбілася ад ваўка, які зваліў яе з ног. Агулам хворы звер траўмаваў чатырох мужчын і адну жанчыну. Акрамя таго, ён пакусаў пяць сабак.

Паводле Наталлі Петрачовай, пацярпелыя аператыўна атрымалі дапамогу медыкаў. Пакусы былі апрацаваныя ў першыя паўгадзіны пасля здарэння, пачата вакцынацыя. Галоўны доктар удакладніла, што гэта дазваляе спадзявацца на поўнае аднаўленне здароўя пажылых людзей.

Своечасова былі прыняты меры па адлове драпежніка і правядзенні неабходных лабараторных даследаванняў. На дадзены момант у населеным пункце вакцынаваныя ўсе коткі і сабакі. Праведзена дэзінфекцыя месцаў нападу на людзей.

Такі выпадак у Брагінскім раёне сёлета зарэгістраваны ўпершыню.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

«Штурм нашай Бастыліі яшчэ наперадзе». Статкевіч сустрэўся з французскімі дыпламатамі14

У вагонах мінскага метро з’явілася новая схема. Яна мае адну вялікую нязручнасць7

Астраномы ўпершыню знайшлі малекулу цукру ў пылавой хмары Млечнага Шляху2

Ямы, расколіны і выбоіны. У Гродне жыхары ўсё часцей скардзяцца на стан тратуараў1

Расія знішчае ўкраінскія АЗС. Як і да чаго гэта можа прывесці2

«У Магілёве спеўныя, а ў нас цвітучыя». У Бабруйску паказалі, як выглядае фантан у гарадскім парку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць