Меркаванні4949

Мікіта Ліхавід: У гэтым шабашы я не ўдзельнічаю

Палітвязень напісаў, як яго прымушаюць пісаць у калоніі прашэнне аб памілаванні.

Палітвязень Мікіта Ліхавід напісаў, як яго прымушаюць пісаць у калоніі прашэнне аб памілаванні.

«І яшчэ, я не хачу, каб маім імем гандлявалі, як фішкамі на картачным стале. Гэта я да таго, што калі ў каго-небудзь ёсць думкі выпускаць фігурантаў справы "19 снежня 2010 года», за нейкія «пернікі», то я адмаўляюся ўдзельнічаць у гэтым шабашы. Хай выпускаюць тых, хто вінаваты і жыве па рэжыме, а

я сваё імя і свой гонар за магчымасць есці пернікі са згушчонкай не прадаю».
Пра гэта напісаў палітвязень Мікіта Ліхавід маці.

Маці Мікіты Ліхавіда атрымала ў пятніцу ліст ад сына, які адбывае тэрмін у Наваполацкай калоніі №10. «Мяркуючы са словаў Мікіты, я зрабіла выснову (гэта чыста мае здагадкі), што агульная тэндэнцыя, калі ў «дзекабрыстаў» патрабуюць падпісваць розныя просьбы, дакацілася і да Наваполацкай калоніі.

Мікіта напісаў: «У гэтым шабашы я ўдзельнічаць не збіраюся», намякаючы, што ўлада хоча сарваць куш на прашэнні палітвязняў аб памілаванні», - расказала Алена Ліхавід.

«Я тут як на складзе, а адміністрацыя ўсяго толькі глядзіць, каб з гэтага склада нічога не прапала. Мне, каб выйсці, не лаяльнасць начальніка патрэбная, а вырак суда. Тут сістэма простая: будзе паперка - яны выпусцяць, адкрыюць браму і адпусцяць на ўсе чатыры бакі, а не будзе - значыць, не. А ад таго, дзе я сяджу, у зоне або ў СІЗА, розніцы няма, я сяджу!» - піша Мікіта Ліхавід.

«Я ішоў на плошчу таму, што хачу жыць у свабоднай краіне.
Каб у міліцыі служылі годныя людзі, а не ўсе запар. Годных міліцыянтаў у наш час амаль не засталося, і, як правіла, яны ўсе са «старой гвардыі» і хутка сыдуць на пенсію ў маленькіх званнях. Афіцэраў, а тым больш з «вялікімі пагонамі», якія вартыя сваіх званняў, наогул адзінкі. Я хацеў, каб працоўныя ганарыліся сваёй прадукцыяй, каб моладзь не співалася да 30-ці гадоў. Вось за што я ішоў на Плошчу і гатовы пакутаваць за свае ідэі, гатовы пакутаваць за людзей (не звяртаючы ўвагі на тое, хто яны: рабочыя, бізнэсоўцы або арыштанты, якія паўжыцця сядзяць у турме), столькі, колькі спатрэбіцца. За іх права мець магчымасць жыць у дастатку з пачуццём гонару за сваю краіну, а не бегчы за мяжу ў пошуках лепшага месца», - піша Мікіта Ліхавід.

Маці зняволенага Алена паведаміла, што яе сына змясцілі на 3 месяцы ў ПКТ - гэта так званае «памяшканне камернага тыпу». Туды змяшчаюць тых, хто шмат разоў парушаў турэмныя правілы і, як лічаць турэмшчыкі, не стаў на шлях выпраўлення. Як сказала Алена Ліхавід, у чацвер-пятніцу ў калонію паедзе адвакат Дар'я Ліпкіна, у якой, магчыма, атрымаецца высветліць лёс палітвязня.

Па словах жанчыны,

у Мікіты Ліхавіда з'явіліся праблемы са страўнікам і кішэчнікам.
Пасля звароту да дактароў яго здароўе быццам наладзілася, але ва ўмовах, калі Мікіта Ліхавід фактычна не выходзіць з ШІЗА, праблемы непазбежныя. «Нават паводле Крымінальна-выканаўчага кодэкса вязням ШІЗА даюць урэзанае харчаванне», - кажа Алена Ліхавід.

Каментары49

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў28

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў28

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць