Усяго патроху11

У дачыненні да заўзятара, які выбег на поле, складзены пратакол аб дробным хуліганстве

Адміністрацыйны пратакол раніцай 29 верасня разглядаецца ў судзе Ленінскага раёна.

У дачыненні да заўзятара, які выбег на поле падчас матчу БАТЭ — "Барселона", складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, прадугледжаным артыкулам 17.1 КоАП (дробнае хуліганства). Пра гэта паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Адміністрацыйны пратакол раніцай 29 верасня разглядаецца ў судзе Ленінскага раёна.

Паводле слоў Ластоўскага, у крыві заўзятара, якога затрымалі сек'юрыці і перадалі міліцыі, выяўлена 0,6-0,7 праміле алкаголю. Прадугледжваецца, што загараджальны бар'ер на стадыёне яму ўдалося пераадолець у месцы знаходжання інвалідаў-калясачнікаў на ўзвышанасці.

Свае дзеянні ён патлумачыў незадаволенасцю гульнёй, лікам на табло і жаданнем дапамагчы беларускай камандзе выйграць.

Як зазначыў Ластоўскі, выхадка заўзятара можа мець сур'ёзныя санкцыі для БАТЭ.

28 верасня на мінскім стадыёне "Дынама" ў другім тайме матчу групавога этапу Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — "Барселона" пры ліку 0:4 на поле выбег заўзятар. Ён паспеў прабегчы метраў семдзесят, перш чым быў схоплены і выведзены з поля.

Каментары1

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць