У гарадах блукаў далёкіх,
Губляўся ў скопішчы людзей,
І толькі ў ціхім Беластоку,
Так, так, у ціхім Беластоку,
Мне больш утульна і мілей.

Да Заменгофа вольным крокам
Прайсці па Ліпавай наўсцяж…
Бо толькі ў шчырым Беластоку,
Так, так, у шчырым Беластоку,
Яшчэ застаўся подых наш.

А як злятаюцца аблокі
На мадэрновы свенты Рох!
Ды ўсё таму, што ў Беластоку,
Так, так, у светлым Беластоку
Здаецца, часам ходзіць Бог.

Яшчэ не раз усцешаць вока,
Пляц і Браніцкага Версаль,
Пакуль спачну не ў Беластоку,
Так, так, спачну не ў Беластоку,
А ў Беларусіі, на жаль…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?