Фотафакт: Чарговая аварыя з удзелам «Бэнтлі» ў Мінску
«Бэнтлі» сутыкнулася з «Рэно». Здарэнне адбылася на вуліцы Прытыцкага.
Bentley і Renault Laguna сутыкнуліся ўдзень 23 лістапада на вуліцы Прытыцкага ў Мінску, паведамляе Auto.onliner.by. Ніхто не пацярпеў.
Інфармацыю парталу пацвердзілі ў ДАІ Фрунзенскага раёна. Паводле папярэдняй інфармацыі, Renault Laguna па тэхнічных прычынах спынілася на перакрыжаванні. За рулём «Рэно» быў кіроўца 1974 г.н. Ён паспрабаваў завесці аўтамабіль і ў гэты момант у яго ўрэзаўся Bentley. Кіроўца брытанскага аўто (1984 г.н.) патлумачыў прычыны здарэння тым, што не паспеў зрэагаваць. Супрацоўнікі ДАІ падкрэслілі, што малады чалавек не ўлічыў умовы надвор’я.
Аварыі з удзелам «Бэнтлі» ў Мінску
29 чэрвеня 2009 на праспекце Незалежнасці ў раёне Акадэміі навук кіроўца Volkswaggen Golf не прапусціла Bentley Continental GT. Кошт апошняга аўто сягае да $300 тысяч.
12 чэрвеня 2011 у 5.30 раніцы на рагу праспекта Пераможцаў і вуліцы Мельнікайце сутыкнуліся Bentley Continental GT і Lexus LX570. Як высветлілася пазней, за рулём «Бэнтлі» (кошт — каля $190 тысяч) знаходзіўся галоўны трэнер мінскага хакейнага клуба «Юнацтва» Міхаіл Захараў. Ён быў нецвярозы. Па выніках разбіральніцтва Захарава пазбавілі права кіравання аўто на 3 гады і аштрафавалі на 35 б.в. (1225000 рублёў).
Каментары