Дацкія гомасэксуалісты праз паўгода змогуць браць шлюб у царкве, калі адпаведны законапраект будзе ўхвалены парламентам краіны, абвясціла ў сераду міністэрства па справах царквы.

Адпаведны законапраект будзе ў найбліжэйшы час ўнесены на разгляд у парламент. «Усе члены Дацкай цэрквы павінны мець магчымасць ўступаць у царкоўны шлюб незалежна ад іх арыентацыі», — гаворыцца ў заяве міністэрства.

«Мы чакаем, што першы царкоўны шлюб адбудзецца ўжо летам наступнага года», — заявіла рэдактар ​​газеты Дацкай пратэстанцкай царквы Агард Петэрсан. Пастары, зрэшты, не будуць абавязаны вянчаць аднаполыя пары, калі гэты закон будзе прыняты, але актывісты не бачаць у гэтым праблемы.

«Адзін святар скажа нельга, затое іншы пагодзіцца», — сказала Петэрсан.

Данія стала першай краінай у свеце, што легалізавала аднаполыя шлюбы 1 кастрычніка 1989 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?