Усяго патроху

У святы на БЧ будуць дадатковыя цягнікі

У калядныя, навагоднія святы і ў дні зімовых канікул па Беларускай чыгунцы будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі, паведамілі БелаПАН у прэс-службе БЧ.

Па стане на 12 снежня ў міжнародных зносінах дадаткова прызначана 67 цягнікоў, з іх 15 — фарміравання Беларускай чыгункі і 52 — Федэральнай пасажырскай кампаніі (даччынай кампаніі Расійскіх чыгунак).

Першыя дадатковыя міжнародныя цягнікі пачнуць курсіраваць па беларускай магістралі з 25 снежня па напрамках Брэст — Масква, Масква — Прага.

У прэс-службе адзначылі, што колькасць дадатковых міжнародных цягнікоў не канчатковая — яшчэ плануецца прызначыць шэраг цягнікоў па такіх запатрабаваных маршрутах, як 

Брэст — Масква, Мінск — Масква, Гомель — Санкт-Пецярбург, Гомель — Масква і інш.

Акрамя таго, будуць прызначаны дадатковыя цягнікі ў мясцовых зносінах, а ў пікавыя дні перавозак, акрамя прызначэння дадатковых цягнікоў, ва ўсе цягнікі будуць уключацца дадатковыя вагоны.

Беларуская чыгунка нагадвае аб перавагах своечасовага набыцця праязных дакументаў. На сёння афармленне праязных дакументаў у білетных касах БЧ ажыццяўляецца загадзя з выкарыстаннем аўтаматызаванай сістэмы «Экспрэс». Гэта дазваляе пасажырам набываць білеты ў краіны СНД і Балтыі за 45 сутак да адпраўлення цягніка, у дзяржавы Заходняй Еўропы — за 60 сутак, а на пасажырскія цягнікі, якія накіроўваюцца ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах — за 45 сутак да адпраўлення цягніка. На прыгарадныя цягнікі праязныя дакументы можна купіць за 10 сутак да адпраўлення цягніка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме4

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Усе навіны →
Усе навіны

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр24

Галоўнага расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва адхілілі ад эфіру «Вестей недели»3

Арменія збіраецца ў найбліжэйшы час падаць заяўку на ўступленне ў ЕС5

«Усе, хто хацеў, працу знайшлі». Як жывуць беларускія айцішнікі ў Латвіі4

Вялікабрытанія і Францыя перадаюць Украіне сакрэтныя даныя для вытворчасці крылатых ракет SCALP. Для Крымскага моста?11

Мужчына думаў, што знайшоў добрую вакансію на нафтавай платформе ў Нарвегіі, але страціў грошы

«Кладзём на сумленне!» Чым жыве Вадзім Галыгін12

«Украіна іншая і свайго не аддасць». Зяленскі павіншаваў краіну з Днём незалежнасці5

Арцыбіскуп Кандрусевіч вярнуўся да службы пасля месяца лекавання2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме4

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць