Гэта прыкладна 40 чалавек, якія былі дастаўленыя ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска.
“На ўсіх склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Вызвалілі толькі траіх непаўнагадовых. Зараз людзей вывозяць у цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна”, — распавяла праваабаронца Наста Лойка. Паводле яе інфармацыі з
атрыманых будуць судзіць у судзе Маскоўскага раёна.
Паводле “Вясны” затрыманых падчас сённяшняй акцыі таксама прывозілі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Усяго каля 12 чалавек, усіх іх пасля ўзяцця адбіткаў пальцаў вызвалілі без складання пратаколаў. “Не атрымалася толькі высветліць ці выйшаў на волю былы палітязень Васіль Парфянкоў”, — кажа Наста Лойка.
З Цэнтральнага РУУС на волю выйшлі Мікіта Ліхавід і ягоная маці Алена.
Жанчыне вельмі дасталося пры затрыманні — у яе пашкоджана рука, да таго ж яна атрымала моцны ўдар па галаве.
Каментары