Грамадства66

Мікалай Аўтуховіч растлумачыў, чаму парэзаў сабе вены +фота ліста

У сваім лісце ён просіць пісаць яму болей і пра ўсё, каб «сыходзіць думкамі» з калоніі.

Анастасія Кухарэнка, якая вядзе перапіску з палітзняволеным, атрымала адразу два лісты, якія датуюцца 22 снежня ды 31 снежня. У першым з іх Аўтуховіч распавёў, што з-за «камандзіровак» з лістапада не меў магчымасці перапісвацца, а таксама запэўніў, што моцны і здолее ўсё вытрымаць.

– Камусці падабаецца жыць як у 37-ым годзе, але толькі не мне. Крыху прыйшлося адстойваць свой гонар звацца чалавекам, а не жывёлай. Ну інакш ніяк — не разумелі, не чулі. Яшчэ раз прашу: не турбуйся, не хвалюйся, я моцны, я проста вытрымаю, нават калі адзін буду стаяць супраць зла, — напісаў Аўтуховіч у лісце.

Па словах Анастасіі Кухарэнка, Мікалай Аўтуховіч упершыню папрасіў, каб яму пісалі часцей. Палітвязень паведаміў, што яму больш няма чым пісаць, і папрасіў, каб дасылалі мяккія стрыжні. Апроч таго, Аўтуховіч заклікаў пісаць яму пра ўсё на свеце, бо «трэба больш сыходзіць думкамі» з калоніі. У сваім лісце ён зазначыў, што калі б меў магчымасць, абавязкова павіншаваў бы са святамі ўсіх, з кім вядзе перапіску.

16 снежня з Івацэвіцкай калоніі № 5, дзе ваўкавыскі прадпрымальнік адбывае пакаранне нібыта за незаконнае захоўванне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы, прыйшло СМС-паведамленне аб тым, што Аўтуховіч ускрыў сабе вены. Нагадаем, палітвязень не аднойчы рабіў замах на сваё здароўе, калі абвяшчаў галадоўкі на знак пратэсту супраць утрымання яго ў турме. 22 снежня інфармацыю пацвердзіў адказны за зняволеных, змешчаных у ПКТ Аляксандр Шаршуновіч.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Усе навіны →
Усе навіны

70‑гадовы пенсіянер выдаў свой першы раман сам. «Тэа з Голдэна» стаў бестсэлерам

Трамп 1 гадзіну і 25 хвілін гаварыў з Пуціным1

Ці шкодна сядзець, закінуўшы нагу на нагу?2

Францыя мінімальна перамагла Парагвай і выйшла ў чвэрцьфінал6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак54

Паведамленне, што на фэст у Будславе прыязджаў мітрапаліт Веніямін, было памылковым16

На Сож спусцілі «Пасейдона». У Гомелі стварылі сучасны цеплаход з сонечнымі панэлямі і першым у Беларусі вадамётным рухачом4

Марока разграміла Канаду і стала першым чвэрцьфіналістам чэмпіянату свету2

Канапацкая і сілавікі раяць студэнтам і выпускнікам ЕГУ, а таксама іх бацькам на ўсялякі выпадак напісаць у «камісію па вяртанні»20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць