Эканоміка33

Банкі пачалі зніжаць стаўкі па ўкладах у рублях

«Яшчэ не позна заскочыць у сыходзячы цягнік», — кажуць эксперты.

Журналіст падлічыў, колькі можна было зарабіць на ўкладах у нацыянальнай валюце.

Як заўважылі карэспандэнты, з 9 студзеня былі змененыя стаўкі ў «Белросбанку». Знізіліся працэнты па ўкладах у беларускіх рублях і ў некаторых іншых банках.

Яшчэ ў нядзелю максімальнай стаўкай у «Белросбанку» была 70% (уклад «Падарачны»). З 9 студзеня яна складае 67%.

«Нашы працэнты прывязаныя да стаўкі рэфінансавання. Калі яна будзе зніжацца, то будуць зніжацца і працэнты па ўкладах», — кажуць ў МТБ-банку. Нагадаю, што

Нацбанк плануе зніжаць стаўку рэфінансавання да 20% да канца года.

У МТБ-банку працэнты па ўкладах у беларускіх рублях застаюцца высокімі, але… таксама зніжаюцца.

Самая высокая прыбытковасць захавалася па ўкладзе «Гарант-топ» (69% гадавых).
Гэта адзіны ўклад, працэнты па якім застаюцца нязменна высокімі, кажуць у банку.

«Ёсць яшчэ такі ўклад, для параўнання, „Гарант-плюс“ — на тры месяцы, цяпер складае 56%, а было — 64%, літаральна некалькі тыдняў таму».

Яшчэ можна паспець пакласці беларускія рублі на ўклад у «Сомбелбанку» з прыбытковасцю 67%. Але, колькі пратрымаецца такі працэнт — невядома…

«Уклад „З Новым годам“ — пад 67% гадавых на 12 месяцаў. Сума ўкладу — ад 200 тысяч рублёў. Магчыма, будуць нейкія змены… Па дэпазіце працэнтная стаўка плаваючая. Таму банк можа стаўку мяняць».

Мы падлічылі, колькі можна было зарабіць, калі б вы паклалі 1000 долараў у пераліку на беларускія рублі на ўклад «Падарачны» («Белросбанк») у сярэдзіне кастрычніка, калі мы выйшлі на адзіны курс.

1000 долараў па курсе 8680 за долар — гэта 8 680 000.

70% гадавых — такой яшчэ да ўчорашняга дня была прыбытковасць укладу — даюць прыбытак 6 706 000 за год.
За тры месяцы, то бок да сённяшняга дня, паклаўшы 1000 долараў на ўклад, можна было б зарабіць троху больш за паўтары мільёны.

Стаўкі будуць і далей зніжацца,
кажа ў відэаінтэрв’ю infobank.by старшыня праўлення банка ВТБ Дзмітры Фралоў.

«Мы ужо цяпер бачым тэндэнцыю па зніжэнні ставак, якія прапануюць банкі ў беларускіх рублях. Можна яшчэ паспець у сыходзячы цягнік, знайсці дастаткова выгадныя прапановы з боку банкаў і размясціць свае сродкі менавіта ў нацыянальнай валюце».

Па словах Дзмітрыя Фралова, за месяц стаўкі могуць знізіцца яшчэ на 10%.

«Шмат у чым будзе залежаць ад таго, якім будзе рынак міжбанкаўскага крэдытавання. Сігналам да зніжэння ставак па рублёвых дэпазітах паслужыў акурат гэты паказчык. На сёння стаўкі на міжбанку ўпалі дзесьці да 55% гадавых.

І як вынік, банкам стала вельмі дорага прыцягваць сродкі фізічных асобаў».

Эканаміст Леанід Заіка падзяліўся сваёй схемай, як зарабіць грошы на ўкладах… Але для гэтага трэба мець нашмат больш, чым 1000 долараў!

«Можна зарабіць, калі хутка канвертаваць валюту ў беларускія рублі і ўкласці ў банк пад вялікія адсоткі. Я адмыслова цікавіўся ў адным банку літаральна год таму, які ў Беларусі самы вялікі дэпазіт. Мне адказалі — 500 тысяч еўра. Ну можна не 500 тысяч, можна 200 тысяч еўра ўзяць. Перакінуць у рублі, укласці і атрымліваць да 4% за месяц…

Калі 200 тысяч еўра знайсці, можна амаль па 5 тысяч еўра за месяц атрымліваць. І 4–5 месяцаў такім чынам пажыць, але даўжэй не рэкамендую».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць у выпадку пераахаладжэння? Парады ад ратавальнікаў

«Цяпер дастаткова часу». Івулін паклаў Мелказёраву ў труну «Каласы пад сярпом тваім», што Мікіта не паспеў дачытаць6

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў8

Сіноптыкі афіцыйна папярэдзілі пра пахаладанне да мінус 31°С

Навучэнец каледжа катаваў свайго непаўналетняга суседа па пакоі і здымаў на відэа — вынесены прысуд7

Кіліян Мёрфі можа сыграць Валдэморта?1

Украіна і Расія дамовіліся аб мараторыі на ўдары па аб’ектах энергетыкі — расійскія ваенкары5

Названа прычына выбуху ў гомельскім шматпавярховіку

19‑гадовую інфлюэнсерку застрэлілі падчас пратэстаў у Іране6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць