Налепкамі занялася міліцыя.
Віктара Клімуса выклікалі ў ДАІ.
Новы доказ таму — у Брэсце аўтааматараў, якія размяшчаюць на кузаве свайго аўтамабіля налепкі з «Пагоняй» і
Пра гэта паведаміў радыё «Свабода» Віктар Клімус, які таксама мусіў наведаць абласную ДАІ: «Мяне таксама выклікалі.
Як я зразумеў з размовы з супрацоўнікамі ДАІ, выклікаюць людзей з 3 лютага. Ужо больш за 10 чалавек выклікалі.Я сустрэў знаёмага, які ездзіць таксама з налепкай Пагоні і
Паводле артыкула 194.13 Правілаў дарожнага руху забараняецца ўдзел у дарожным руху транспартнага сродку са знешне бачнымі налепкамі. Пад гэты артыкул не трапляюць налепкі з рэкламай або інфармацыяй аб прыналежнасці аўтамабіля арганізацыі ці прадпрымальніку. Віктар Клімус кажа, што менавіта гэтым артыкулам пагражалі яму супрацоўнікі ДАІ.
«Але на мяне пратакол ня склалі, бо ў мяне Пагоня была на магніце і я перад прыездам у ДАІ яе зняў.Здымаў я яе на час надгляду, а потым павесіў на месца. Я не збіраюся яе здымаць назаўсёды. Павесіў яе назад, як толькі выехаў за вароты дзяржаўтаінспекцыі», — распавёў берасцеец.
«Лічу, што трэба надаць розгалас гэтай справе, бо відавочна, што справа палітычная.Тут ёсць нейкая замова, бо я бачыў, што ў іх у спісе каля 30 чалавек. Самі міліцыянты не хавалі, што працуюць ужо з 3 лютага. Зараз перабіраюць астатніх, хто ў іх у спісе. Гэты спіс у іх ляжыць на стале, яны нават не хаваюць, што прыйшла інфармацыя».
Берасцеец Анатоль Ярмак пацвердзіў інфармацыю, якую агучыў Віктар Клімус.Ён апавёў карэспандэнту «Свабоды», што яго таксама выклікалі ў ДАІ для надгляду аўтамабіля.
Але, не знайшоўшы налепак на ягоным аўто, даішнік паказаў Анатолю фатаздымкі іншых аўтамабіляў з нацыянальнай сімволікай.Сабраць іх само ДАІ тэхнічных магчымасцяў не мела. Пры гэтым, распавёў спадар Ярмак, налепка, якая не датычыць нацыянальных сімвалаў, супрацоўнікаў ДАІ не зацікавіла.
У рэальнасці на многіх аўтамабілях, ва ўсім свеце, ёсць розныя сур’ёзныя або жартаўлівыя налепкі, і раней нікога гэта не турбавала, бо нікому не шкодзіць. Значыць,
лукашэнкаўцы разглядаюць рост нацыянальнай свядомасці беларусаў як пагрозу сабе.А
Нацыянальныя налепкі шмат дзе прадаюцца. Шмат хто вырабляе іх і сам — існуюць крамкі, што раздрукоўваюць кліентам любую наклейку з прынесенай імі карцінкі. Такім жа спосабам вырабляюць і магніцікі.
Цікава, што ў канцы 2010 года ў Берасці актывісты апазіцыі абляпілі бел-чырвона-белымі налепкамі грамадскі транспарт. Гэта было перад выбарамі, калі лукашэнкаўцы ўстрымліваліся ад арыштаў.