Аўто6868

Бел-чырвона-белыя налепкі на машынах выклікаюць шал

У Брэсце, імаверна, сексотаў прымушалі фатаграфаваць машыны са сцяжкамі.

Новы доказ таму — у Брэсце аўтааматараў, якія размяшчаюць на кузаве свайго аўтамабіля налепкі з «Пагоняй» і бел-чырвона-белым сцягам, выклікаюць у дзяржаўтаінспекцыю.

Пра гэта паведаміў радыё «Свабода» Віктар Клімус, які таксама мусіў наведаць абласную ДАІ: «Мяне таксама выклікалі.

Як я зразумеў з размовы з супрацоўнікамі ДАІ, выклікаюць людзей з 3 лютага. Ужо больш за 10 чалавек выклікалі.
Я сустрэў знаёмага, які ездзіць таксама з налепкай Пагоні і бел-чырвона-белым сцягам. Яму пагражалі артыкулам аб навешванні налепак на кузаў аўтамабіля».

Паводле артыкула 194.13 Правілаў дарожнага руху забараняецца ўдзел у дарожным руху транспартнага сродку са знешне бачнымі налепкамі. Пад гэты артыкул не трапляюць налепкі з рэкламай або інфармацыяй аб прыналежнасці аўтамабіля арганізацыі ці прадпрымальніку. Віктар Клімус кажа, што менавіта гэтым артыкулам пагражалі яму супрацоўнікі ДАІ.

​​

«Але на мяне пратакол ня склалі, бо ў мяне Пагоня была на магніце і я перад прыездам у ДАІ яе зняў.
Здымаў я яе на час надгляду, а потым павесіў на месца. Я не збіраюся яе здымаць назаўсёды. Павесіў яе назад, як толькі выехаў за вароты дзяржаўтаінспекцыі», — распавёў берасцеец.

«Лічу, што трэба надаць розгалас гэтай справе, бо відавочна, што справа палітычная.
Тут ёсць нейкая замова, бо я бачыў, што ў іх у спісе каля 30 чалавек. Самі міліцыянты не хавалі, што працуюць ужо з 3 лютага. Зараз перабіраюць астатніх, хто ў іх у спісе. Гэты спіс у іх ляжыць на стале, яны нават не хаваюць, што прыйшла інфармацыя».

Берасцеец Анатоль Ярмак пацвердзіў інфармацыю, якую агучыў Віктар Клімус.
Ён апавёў карэспандэнту «Свабоды», што яго таксама выклікалі ў ДАІ для надгляду аўтамабіля.
Але, не знайшоўшы налепак на ягоным аўто, даішнік паказаў Анатолю фатаздымкі іншых аўтамабіляў з нацыянальнай сімволікай.
Сабраць іх само ДАІ тэхнічных магчымасцяў не мела. Пры гэтым, распавёў спадар Ярмак, налепка, якая не датычыць нацыянальных сімвалаў, супрацоўнікаў ДАІ не зацікавіла.

У рэальнасці на многіх аўтамабілях, ва ўсім свеце, ёсць розныя сур’ёзныя або жартаўлівыя налепкі, і раней нікога гэта не турбавала, бо нікому не шкодзіць. Значыць,

лукашэнкаўцы разглядаюць рост нацыянальнай свядомасці беларусаў як пагрозу сабе.
А бел-чырвона-белыя налепкі і «Пагоня» — гэта ж перадусім напамін пра нашу нацыянальную культуру, пра тое, хто мы і ў што мы верым.

Нацыянальныя налепкі шмат дзе прадаюцца. Шмат хто вырабляе іх і сам — існуюць крамкі, што раздрукоўваюць кліентам любую наклейку з прынесенай імі карцінкі. Такім жа спосабам вырабляюць і магніцікі.

Цікава, што ў канцы 2010 года ў Берасці актывісты апазіцыі абляпілі бел-чырвона-белымі налепкамі грамадскі транспарт. Гэта было перад выбарамі, калі лукашэнкаўцы ўстрымліваліся ад арыштаў.

Каментары68

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Экскурсавод паказаў кватэру, у якой у Мінску жыў Лі Харві Освальд

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі12

«Укруці глыбей»: сетка вінных крам зрабіла рэкламу да 8 сакавіка з сэксуальным падтэкстам10

Па справе аб смерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу5

Вуліцы Мінска запаланілі цюльпаны — цэны вагаюцца ад 4 да 6 рублёў за штуку2

«Гэта была мара ўсяго майго жыцця». Беларуска паляцела на Мальдывы і не можа вярнуцца дадому8

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў10

Здаровая ежа — шэрая, прэсная, непрыгожая, нясмачная? Гутарка з аўтаркай кнігі пра сняданкі

Бяляцкі заявіў, што яго вызвалілі дзякуючы санкцыям Захаду супраць Лукашэнкі, і заклікаў не змякчаць іх29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць