Грамадства1010

Рэкляма вандалізму

На пачатку Паркавае магістралі (былы праспэкт Машэрава) зьявілася дыхтоўная расьцяжка з каляровай панарамаю «Торгово‑административный центр». Гмах пераўзыйдзе маштабам усе іншыя будынкі на праспэкце й будзе панаваць над усёй старой часткаю Менска.

На пачатку Паркавае магістралі (былы праспэкт Машэрава) зьявілася дыхтоўная расьцяжка з каляровай панарамаю «Торгово‑административный центр». Як вынікае, на месцы колішняе кавярні «Рэчанька» ўсё ж паўстане гіганцкі хмарачос. Гмах пераўзыйдзе маштабам усе іншыя будынкі на праспэкце й будзе панаваць над усёй старой часткаю Менска.

Ідэя ўсадзіць пасярод менскага Замчышча гэтую спаруду ўзьнікла яшчэ за часоў Аляксандра Чадовіча, калі той быў галоўным архітэктарам Менска. Чадовіч сышоў, зьняўшы тым самым з сябе адказнасьць за праект. Яго зьмяніў Руслан Белагорцаў. У сваім інтэрвію газэце «Минский Курьер» (№ 441, кастрычнік 2004) Белагорцаў казаў: «Заказык хацеў рэканструяваць невялікі будынак кавярні «Рэчанька», перабудаваць яго ў грандыёзны 16‑павярховы гмах. Але былая кавярня знаходзіцца ў межах гістарычнае забудовы, а да яе патрабаваньні асаблівыя, і галоўнае — сур’ёзныя абмежаваньні этажнасьці». Праз год у тым «Минском Курьере» Белагорцаў заявіў: «Ёсьць прапанова на месцы былое кавярні «Рэчанька» па праспэкце Пераможцаў узьвесьці шкляны высотны будынак адміністратыўна‑гандлёвага цэнтру. Гэта ідэя выклікала спрэчкі й на апошніх горадабудаўнічых нарадах. Будуць распрацаваныя ахоўныя зоны — сумневы расьсеюцца ў заканадаўчым парадку».

Неўзабаве самога Белагорцава ня стала. Сумневы «рассеяліся» і гіганцкі хмарачос, супраць будаўніцтва якога горача выступалі самыя паважаныя дойліды Беларусі, горача пярэчылі гісторыкі, археолягі ды эколягі, збудуюць!

У выніку пабудовы насувымерна вялікага «Гандлёва‑адміністрацыйнага цэнтру» на пачатку былое Паркавае магістралі, а) будзе цалкам парушаная сама кампазыцыя гэтага праспэкту й непапраўна сказіцца ўвесь краявід гістарычнага цэнтру Менску, бо навюткі будынак будзе тырчэць зь любой кропкі агляду; б) адпадзе патрэба наогул рэстаўраваць аб’екты, узнаўляць гістарычны ландшафт і маштаб забудовы ў Ракаўскім прадмесьці й ваколіцах, бо ўсё яно апынецца ў вялізарным ценю шклянога гмаху; в) пабудова велізарнага новага аб’екту зь сеткаю новых камунікацыяў і новых транспартных разьвязак зьнішчыць незваротна й архэалягічны культурны слой у самай старажытнай частцы гораду.

Ці будзе ў засені гэтага архітэктурнага монстра якая паделка «пад старыну», што лепяць цяпер на вуліцы Замкавай ці не — розьніцы аніякае. Пасьля ўзьвядзеньня гэтае спаруды, насуперак усяму й усім, сэнс у пастановах «Аб развіцьці гістарычнага цэнтру Менска» і зацьверджанай «Канцэпцыі рэканструкцыі гістарычнага цэнтра г. Менска», адпадае сам сабою. Бо гістарычнага цэнтру Менску, як зьвязананай міжсобку сыстэмы кварталаў і вуліцаў, непарыўнага асяродзьдзя, больш ня будзе. А пакуль тое‑сёе, можна палюбавацца прыгожай рэклямнай расьцяжкаю, што славіць наш цывілізацыйны заняпад.

Ранейшы артыкул "Нашай Нівы" пра небасяг на Замчышчы.

Каментары10

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі28

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест СМС — выццё сірэн. МНС хоча памяняць сістэму апавяшчэння падчас непагадзі2

Олаф Шольц дагэтуль глядзіць лямпавы тэлевізар6

Славакія і Венгрыя спыняюць пампаваць нафту праз трубаправод «Дружба». Гэта важна і для Беларусі

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым аэрадроме ў Растоўскай вобласці1

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць9

У ЗША вызвалілі жанчыну, якая адсядзела 43 гады ні за што2

Пасля ўрагану беларусы падалі больш за 10 тысяч заявак у Белдзяржстрах1

Пад Мінскам бусел купаўся ў возеры разам з людзьмі ВІДЭА5

Беларусь пацвердзіла расстрэльны прысуд Крыгеру: «Германіі прапанаваныя канкрэтныя рашэнні»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі28

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Галоўнае
Усе навіны →