Свет

У Албаніі арыштавалі былога прэзідэнта

Для арышту задзейнічалі паліцэйскі спецназ, кадрамі затрымання дзеліцца тэлеканал Euronews.

Былы прэзідэнт Албаніі Ілір Мета (2017-2022). Фота: Euronews Albania

Былы прэзідэнт Албаніі Ілір Мета быў арыштаваны паліцэйскім спецназам на ўездзе ў албанскую сталіцу Тырану, калі быў за рулём аўтамабіля і ехаў на прэс-канферэнцыю.

Кадрамі затрымання экс-прэзідэнта Албаніі падзяліўся албанскі філіял тэлеканала Euronews.

Арышт ладзіўся на запыт Спецыяльнай пракуратуры па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю (SPAK). Па інфармацыі мясцовых крыніц, Мета абвінавачваецца ў карупцыі, адмыванні грошай і ўтойванні свайго багацця. Іншыя медыя паведамляюць пра тыя ж абвінавачанні, перадае агенцтва Reuters.

Адвакат экс-прэзідэнта пацвердзіў СМІ, што арышт быў праведзены па абвінавачаннях у карупцыі, якія, па ягоных словах, Мета адмаўляе. Адвакат не даў большых падрабязнасцяў па справе. Прэс-сакратар Іліра Меты, Тэдзі Блушы, назваў затрыманне «злачынным выкраданнем».

Паводле албанскіх медыя, Ілір Мета знаходзіцца пад следствам ужо на працягу некалькіх месяцаў, а абвінавачанні звязаныя з неназваным лабісцкім кантрактам экс-прэзідэнта ў ЗША, падазрэннямі ў адмыванні грошай і абвінавачаннямі ў незаконных выдатках.

У мінулым Мета займаў найважнейшыя пасады ў Албаніі, у тым ліку пасады прэм'ер-міністра, міністра замежных спраў, спікера парламента і прэзідэнта ў 2017-2022 гадах.

Албанія з'яўляецца членам НАТА і адным з асноўных кандыдатаў на ўступленне ў Еўрасаюз. У 2020 годзе краіна далучылася да санкцый ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі за сфальсіфікаваныя выбары і гвалт у дачыненні да мірных пратэстоўцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?7

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы16

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Запасы газу ў ЕС — адны з самых нізкіх за апошнія гады10

Японскія крэветкі захапілі дэльту Дуная і пачалі выцясняць ракаў2

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага4

Завязлі ў магнітных пясках і здзівіліся цэнам у кавярнях. Беларус расказаў, як з'ездзіў з сям'ёй на машыне ў Грузію6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?7

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць