Здарэнні44

Тры гады турмы за тое, што заразіла ВІЧ

У Брэсце асуджана 31-гадовая мясцовая жыхарка.

Як паведаміла старшая памочніца пракурора Маскоўскага раёна Брэста Марыя Пяшко, работніца аднаго з прадпрыемстваў Брэста, ведаючы, што з’яўляецца носьбітам вірусу імунадэфіцыту чалавека, і пісьмова папярэджаная аб крымінальнай адказнасці за заражэнне іншага чалавека, у ліпені-верасні 2011 года неаднаразова ўступала ў інтымную сувязь са сваім каханкам.

«Пры гэтым не сказала мужчыну аб выяўленым у яе ВІЧ і не рабіла ніякіх дзеянняў, якія маглі б прадухіліць яго заражэнне, — дапоўніла Пяшко. — У верасні 31-гадовы пацярпелы здаваў аналізы, і ў яго крыві была выяўлена ВІЧ-інфекцыя. Мужчына, у якога былі блізкія адносіны ў гэты перыяд часу з гэтай жанчынай, паведаміў ёй пра выяўлены ў яго вірус імунадэфіцыту чалавека.

Толькі тады яна прызналася, што заражаная гэтай інфекцыяй ужо прыблізна сем гадоў».

Пасля гэтага пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. 9 лістапада ў дачыненні да брэстаўчанкі была распачата крымінальная справа.

Суд Маскоўскага раёна Брэста 1 сакавіка прызнаў жанчыну вінаватай ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 157 Крымінальнага кодэкса (заражэнне вірусам імунадэфіцыту чалавека), і прыгаварыў да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Згодна з прысудам з яе спагнана на карысць пацярпелага кампенсацыя маральнай шкоды 30 млн. рублёў.
У зале судовага пасяджэння жыхарка Брэста была ўзята пад варту.

Як зазначыла прадстаўнік пракуратуры, прысуд не ўвайшоў у законную сілу і можа быць абскарджаны. Жанчына раней не была судзімая, не замужам, мае на ўтрыманні малалетняе дзіця.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны18

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны18

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць