У Барысаве працягваюцца арышты апазіцыянераў.
Затрыманы актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Ігар Аскерка. Ён паспеў паведаміць па тэлефоне, што супрацоўнікі міліцыі схапілі яго падчас правядзення пікету ля будынка суда ў знак салідарнасці са сваім бацькам.
Бацька Ігара Анатоль Аскерка ўчора быў асуджаны на 15 сутак арышту за акцыю ў падтрымку Андрэя Саннікава.
Каментары