Гісторыя44

Кіркевіч быў у Амерыканцы, калі туды прывезлі Канавалава й Кавалёва: успаміны

Адзін з іх знаходзіўся акурат праз сценку.

11 красавіка сірэны неяк падазрона працягла і настойліва вылі з праспекту Незалежнасці. Ясна, што ніхто спачатку не надаў гэтаму значэння — ці мала што магло здарыцца ў горадзе-мільянеры? Аднак бліжэй вечару ад кантралёра па ўсіх камерах прагучала нечаканя каманда: «Усім уключыць тэлевізары!» Замест лухты пра шкоду палення на экране з’явіліся калісьці звыклыя кадры дзяржаўных навінаў (а нам жа казалі, што вяшчанне немажлівае з-за пашкоджанай антэны!). Навіна шакавала: У МЕНСКУ АДБЫЎСЯ ТЭРАКТ! Забітыя, параненыя, радкі з прозвішчамі, спецназаўскае ачапленне, прэзідэнт з сынам быццам на полі бою і спакойны голас дыктара: «…па адной з версій, да тэракту могуць быць датычныя радыкальныя моладзевыя групоўкі»! На наступны дзень па камерах насілі спісы забітых і параненых, якія маментальна стваралі чаргу каля «кармушкі». А вечарам 11-га мы яшчэ доўга чулі працяглы вой, які праносіўся па цэнтры горада… Добра запомнілася, як усю ноч ляскалі дзверы ў двары, была чутная мітусня, а вокны цэнтральнага ўпраўлення камітэта гарэлі хіба да самай раніцы.

Праз пару дзён іх прывезлі… Было гэта сярод ночы. Як мы зразумелі, «тэрарыстаў» раскінулі ў другую і трэцюю камеры-адзіночкі, якія перад гэтым (другая — дакладна) выконвалі функцыі карцараў. Атрымліваецца, што адзін з іх знаходзіўся акурат праз сценку. Не памятаю, чыя там была змена (хіба што «Жабы»), але ахова адрывалася: не змаўкалі крыкі, каманды: «Лечь-встать», лаянка, удары дубінкай аб драўляны борцік… Зраніцы, калі пасля пад’ёму нас павялі у прыбіральню, кантралёры падаваліся стомленымі, але ўсё яшчэ напружанымі: ноч прайшла па надзвычайным графіку…

На наступны дзень мы зноўку ўбачылі… масак! Папярэдне іх вывелі з СІЗА пасля шуміхі з заявамі Міхалевіча і тут ізноўку — бачылі мы іх, праўда, ужо зрэдку… Праз нейкі час каля другой камеры ўжо стаяла торба з рэчамі — пэўна, перадаў нехта з родных. Суседнія дзверы заўжды ляскалі вельмі позна — следства ішло ва ўсю, доўжыліся допыты і вочныя стаўкі. Некалькі дзён у камеры, хутчэй за ўсё, нікога не было — хіба што вазілі ў Віцебск, як мы меркавалі. Запомніўся выпадак, калі гуляць кагосьці з іх вывелі ў адну змену з намі і відаць было, як адзін з кантралёраў настойліва ўглядаўся з мосціка ў пяты дворык, нібыта спрабаваў нешта зразумець, а мажліва наўпрост дзівіўся як на казачную жывёлу — жар-птушку ці адзінарога, якую акурат ЯМУ пашчасціла ўбачыць вось так — тварам у твар…

* * *

Палітвязень Алесь Кіркевіч тою парой чакаў суда ў Амерыканцы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах4

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»7

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты18

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах4

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць