Сотні кітайскіх ліхтарыкаў у небе.
17 сакавіка ў парку Дружбы народаў адбыўся своеасаблівы флэшмоб. У неба былі запушчаныя сотні ліхтарыкаў.
Прыгожа і арыгінальна.Нябесныя ліхтарыкі — нібы маленькія паветраныя шары. Прынцып той самы: у сярэдзіне шара запальваецца спецыяльная гарэлка. Шар, пад уздзеяннем цёплага паветра, узлятае.
На пытанне, ці бяспечныя такія мерапрыемствы, арганізатар флэшмобу Марат Абрамоўскі адказаў, што ўвесну агонь асаблівай небяспекі не ўяўляе. А ўлетку такія флэшмобы праводзіцца не будуць. І наваколькае асяроддзе парэшткі ліхтарыкаў моцна не засмецяць: «Папера самаліквідуецца, любы дождж яе знішчыць».
Наступны такі флэшмоб арганізатары плануюць зладзіць восенню.
У запуску 17 сакавіка ўдзел узялі да 2000 чалавек. Што цікава, сярод запушчаных ліхтарыкаў, насуперак жаданню арганізатараў, былі і паветраныя караблі з палітычнымі надпісамі.
-
Карціна Шагала «Прагулка» застанецца ў Беларусі да кастрычніка: Турчын дамовіўся з Мішусціным аб працягу выставы
-
На «Беларусьфільме» сярод бясконцых фільмаў пра вайну нарэшце здымуць навагоднюю камедыю
-
Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі
Каментары