У Хоцімскім раёне 28 сакавіка з моста праз раку Жадунька ўпаў аўтамабіль Skoda Octavia, вадзіцель загінуў.
Як паведамілі ў аддзяленні агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, прыкладна ў 16.00 паблізу вёскі Узлогі 27-гадовы жыхар Хоцімска, кіруючы сваёй машынай, не выбраў бяспечную хуткасць руху, не ўлічыў асаблівасці свайго транспартнага сродку і на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем. «Яго машына выехала на абочыну, урэзалася ў агароджу моста, знесла яго і перакулілася ў раку», — расказалі ў ДАІ. Мяркуецца, што вадзіцель загінуў у выніку ўтаплення.
Для таго каб падняць аўтамабіль з ракі і дастаць з яго цела загінулага, былі выкліканыя супрацоўнікі МНС.
Каментары