Улада

Атрошчанкаў: «Цягам дня гэта выглядала так, што нас проста выкралі»

Каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандар Атрошчанкаў мяркуе, што абвінавачаньні, выстаўленыя супраць апазыцыянэраў, абсурдныя.

«Зразумела, што ўлады намагаліся сарваць сустрэчу, якая мелася адбыцца сёньня ў Брусэлі. Але яны вельмі ўскладнілі сабе жыцьцё. Зараз апазыцыю вінавацяць у санкцыях супраць беларускіх прадпрыемстваў. Аднак цягам гэтых двух дзён беларускія ўлады зрабілі ў гэтым напрамку значна больш, чым уся апазыцыя».

Паводле Атрошчанкава, у купэ цягніка, у якім ехалі апазыцыянры, зайшлі супрацоўнікі міліцыі, сказалі, што шукаюць наркотыкі: «Нас трох зьнялі зь цягніка. Як што наркотыкі, зразумела, не знайшлі, то склалі пратакол за тое, што мы нібыта нецэнзурна лаяліся ў вагоне. Цягам дня гэта выглядала так, што нас проста выкралі. Нас цягам дня трымалі ў спэцпрыёмніку, ня везьлі на суд і не тлумачылі, чаму. І толькі сёньня па абедзе мы патрапілі ў суд. Абсурднасьць абвінавачаньняў была відавочная. Супрацоўнікі міліцыі не маглі сказаць, што мы менавіта казалі, дзе і ў якім месцы і так далей. Працэс меў абвінаваўчы характар, у бальшыні нашых хадайніцтваў было адмоўлена. Але прысуд быў даволі мяккім па сёньняшніх стандартах. Я лічу, што ў першую чаргу гэта заслуга журналістаў і ўсіх, хто дапамагаў распаўсюджваць інфармацыю пра гэты інцыдэнт».

Глядзі яшчэ: Лябедзька: «Гэта спецапэрацыя, якая загадзя рыхтавалася»

Каментары

Цяпер чытаюць

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА1

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне 72‑гадовы мужчына сякерай і малатком забіў пяць чалавек — усе яны перасяленцы ад вайны11

У файлах Эпштэйна згадваецца знакамітае беларускае мадэльнае агенцтва4

За год у Польшчы выявілі каля 1400 беларусаў-нелегалаў

Народ пабег глядзець «Валадара пярсцёнкаў» па-беларуску — на некаторыя сеансы ўжо не набыць квіткі13

Цягнік Масква — Мінск спазняецца на дзве з паловай гадзіны. На адным з пераездаў ён пратараніў аўтамабіль

Рыбак злавіў пад Мінскам шчупака вагой 12 кілаграмаў2

У гарах Балгарыі за тыдзень знайшлі шэсць трупаў. Мяркуюць, што трое забілі іншых траіх. Але хто тады забіў іх саміх?

П’яны расіянін ударыў у сэрца нажом 11‑гадовую дачку, калі тая спала1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА1

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць