Грамадства1717

У акадэмічнага дырэктара BISS Пікуліка забралі пашпарт «па падазрэнні ў падробцы дакументаў»

Сканфіскаваны таксама IPad.

Акадэмічнага дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (Вільня, BISS) Аляксея Пікуліка 6 красавіка пратрымалі ў міліцыі 8 гадзін. У яго канфіскавалі пашпарт і IPad.

«У той дзень, а 11:40 у Мінску машыну Аляксея Пікуліка спынілі супрацоўнікі ДАІ і запатрабавалі прайсці ў РУУС Цэнтральнага раёна для правядзення працэдуры апазнання. Акадэмічнага дырэктара BISS, прафесара Еўрапейскага ўніверсітэта ў Санкт-Пецярбургу западозрылі ва ўдзеле ў бойцы і ў падробцы дакументаў. На падставе апошняга падазрэнні ў яго забралі пашпарт і IPad, — гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным Пікулікам. — У 19:40 таго ж дня Аляксей быў паўторна спынены супрацоўнікамі ДАІ і дастаўлены ў ГАУС г. Жодзіна (затрыманне адбывалася на трасе) па падазрэнні ў выкарыстанні падробленых дакументаў. Прыкладна ў гадзіну ночы яго адпусцілі.

Да гэтага часу А.Пікуліку не далі якой-небудзь інфармацыі аб тэрмінах вяртання канфіскаваных у яго рэчаў пасля экспертызы і не даюць сустрэцца з адказнымі асобамі ў МУС, спасылаючыся на тое, што патрэбныя супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС знаходзяцца на аператыўных мерапрыемствах», — гаворыцца ў інфармацыі, якую распаўсюдзіў Пікулік.

Інфармацыю Пікулік распаўсюдзіў толькі сёння, калі яму стала ясна, што справа не вырашаецца сама сабой.

12—13 красавіка Пікулік быў запрошаны выступіць на міжнародным форуме Globsec у Браціславе. Канфіскацыя пашпарта сарвала паездку.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць