Грамадства99

Сяброўка Дыянава знайшлася ў турме на Акрэсціна

18 красавіка днём у кватэру Маргарыты ўварваліся невядомыя.

Маргарыта Лавышык знайшлася ў ІЧУ на Акрэсціна.
У турме разам з ёй апынулася і яе сяброўка Крысціна Кумейка. Там іх трымаюць да суду, які мае адбыцца сёння. Пакуль невядома, што ім інкрымінуюць. Найчасцей затрыманых «за палітыку» вінавацяць у дробным хуліганстве.

18 красавіка днём у кватэру, дзе Маргарыта пражывае разам са сваёй сяброўкай Крысцінай, уварваліся невядомыя.
Маргарыту, якая ў гэты час акурат размаўляла па скайпе з Вячаславам Дыянавым, схапілі і вывезлі. Хлопец у нявыключаным скайпе чуў усё гэта.

Асабістыя дадзеныя дзяўчыны нідзе не публікаваліся. У сацсетцы яны выкарыстоўвала выдуманае імя і фота.

Сам Дыянаў у Фэйсбуку назваў затрыманне «асабістай помстай яму».

Дыянаў быў адным з каардынатарам смелых Маўклівых Пратэстаў улетку 2011 года.
Тады тысячы людзей у дзясятках гарадоў Беларусі выходзілі на цэнтральныя плошчы гарадоў у знак пратэсту супраць дыктатуры Лукашэнкі. Упершыню за апошнія 20 гадоў пратэсты набылі маштабнасць не толькі ў Мінску, але і ў абласных цэнтрах. Пратэсты пайшлі на спад толькі пасля таго, як улады пачалі масава затрымліваць і збіваць удзельнікаў. Затрымана было не менш за 1500 чалавек.

Дыянава з нянавісцю ўзгадваўся ў дакументах спецслужбаў і выступе Лукашэнкі.
З’явіліся сведчанні, што КДБ вербавала агента, які б запусціў траян у ноўтбук хлопца.

Вячаслаў Дыянаў мае палітычны прытулак у Польшчы, ягоная дзяўчына жыла ў Мінску.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі79

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску мантуюць грандыёзны аквапарк на вадзе амаль на 2000 квадратных метраў2

Пад украінскім Хмяльніцкім дэтанавалі боепрыпасы на вайсковым палігоне

На Смаргоншчыне правялі заняткі народнага апалчэння ФОТЫ17

Прадстаўніцу беларускай арганізацыі выключылі з Кансультацыйнай рады НДА нацыянальных меншасцяў Латвіі7

Беларускага добраахвотніка Жэрара вызвалілі з-пад варты пад заклад1

Mark Formelle упершыню выпусціў адзенне для сабак і катоў2

У Мінску п'яны пасажыр напаў на таксіста, бо той не размаўляў з ім падчас паездкі3

У беларускім лесе знайшлі вельмі рэдкую лісічку1

Як Канье Уэст сабраў беларусаў у музеі Мадрыда2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі79

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць