Жыхарка Гомеля 1961 года нараджэння арыштаваная па абвінавачванні ў падрыхтоўцы наўмыснага забойства па найму. Жанчына хацела забіць мужа 1965 года нараджэння,
паведамілі ў прэс-службе ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці.

Жанчына актыўна стала шукаць выканаўцы замовы. За забойства мужа яна гатовая была заплаціць $2 тыс. У якасці перадаплаты гамяльчанка аддала частку сумы. Аднак супрацоўнікі абласнога ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС, якія атрымалі гэтую інфармацыю, не далі давесці справу да канца.

Заведзена крымінальная справа. Жанчына арыштаваная і знаходзіцца ў СІЗА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?