Але дапамога па мадэрнізацыі Беларусі магчымая толькі пасля вызвалення палітвязняў, даводзяць еўрачыноўнікі.
Еўрасаюз гатовы да дыялогу па мадэрнізацыі Беларусі. Такую думку выказаў камісар Еўрасаюза па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле падчас канферэнцыі «Медыярынак Расіі і краін Усходняга партнёрства. «Мы ўвялі пакет адрасных мер у адносінах рэжыма, у той жа час мы вядзем дыялог дзеля мадэрнізацыі Беларусі. Гэтымі дзеяннямі мы хочам дапамагчы грамадзянскай супольнасці Беларусі», — заявіў Фюле.
«Мы спрабуем працаваць з Беларуссю ў трох накірунках, — удакладніў ён. — Гэта стымулы для грамадзянскай супольнасці, падтрымка для тых, хто абараняе свабодныя СМІ, а таксама новы накірунак — дыялог аб мадэрнізацыі. Мы падкрэсліваем, што
мадэрнізацыя магчымая толькі пасля рэабілітацыі палітзняволеных».Тым не менш, па словах Фюле, некалькі дзён таму ў Мінску ўжо адбыліся сустрэчы чатырох працоўных груп. У перамовах прынялі ўдзел у тым ліку і ўрадавыя эксперты.
Каментары