Улада77

Пофала: Выбары 19 снежня маглі б зрабіць Лукашэнку легітымным для Захаду

«Я вельмі люблю Беларусь, але не буду наведваць Мінск, пакуль не будзе вызвалены апошні палітвязень»,
— заявіў кіраўнік ведамства федэральнага канцлера Германіі Рональд Пофала 8 чэрвеня ў Вільні на сустрэчы са студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

«Нам цяжка зразумець стаўленне беларускага рэжыму да палітычнай апазіцыі. Асабліва ўлічваючы тое, што вынікі апытанняў, якія нам даступныя, гавораць:

Лукашэнка карыстаецца падтрымкай і ўсё роўна выйграваў бы выбары. Вядома, там былі б ужо не тыя лічбы, што атрымліваюцца ў выніку фальсіфікаваных выбараў, але прыблізна 50% галасоў ён дакладна атрымаў бы», — сказаў Пофала.

Нямецкі палітык не выключыў, што такі вынік, магчыма, «быў бы крыўдным» для Аляксандра Лукашэнкі.

«Але такія выбары зрабілі б легітымным, у тым ліку і для Захаду», — падкрэсліў Пофала.
Ён дадаў, што для заходніх палітыкаў атрымаць на выбарах падтрымку паловы выбаршчыкаў — «ужо вялікі поспех».

У сваім выступленні Пофала таксама закрануў праблему смяротнай кары ў Беларусі.

«Некалькі месяцаў таму мы перажылі два пакаранні, якія адбыліся нягледзячы на тое, што назіральнікі паведамлялі: працэс па гэтай справе не адпавядаў прынцыпам прававой дзяржавы. Я не хачу вылучаць тэзіс аб магчымай невінаватасці злачынцаў, але я хачу толькі сказаць, што ў прававых дзяржавах такія працэсы доўжацца месяцамі, праводзяцца шматлікія экспертызы і, самае галоўнае, дзейнічае прынцып, згодна з якім любыя сумненні трактуюцца на карысць абвінавачаных», — сказаў нямецкі палітык.

Пофала падкрэсліў, што ўсе гэтыя прынцыпы не былі захаваны ў судзе над Дзмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым, якія былі абвінавачаны ў тэрарызме і пакараны смерцю праз тры з паловай месяцы пасля вынясення прысуду.

Зазначыўшы, што Еўрасаюз папракаюць у марудным прыняцці рашэння па пытанні санкцый у дачыненні да Беларусі, Пофала заявіў:

«Я прытрымліваюся пункту гледжання, што з санкцыямі трэба быць асцярожнымі, каб яны не нашкодзілі беларускаму народу».

Апошнім разам Пофала наведваў Беларусь у лістападзе 2010 года. Ён удзельнічаў у XIII Мінскім форуме «Беларусь і ЕС пасля крызісу: выклікі і шансы ў сферах палітыкі, эканомікі і грамадства». Падчас візіту Пофала сустрэўся з прадстаўнікамі ўлады і грамадзянскай супольнасці.

Каментары7

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах7

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп не плануе пакідаць Кіеў без падтрымкі, бо баіцца новага Афганістана4

Найгоршы спосаб захоўвання бананаў. Вось чаму яны так хутка чарнеюць6

Новы пакет санкцый Еўрасаюза можа закрануць расійскі алюміній3

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА32

«Ідзі адзін». Чаму Пятровіча чытаюць не так, як Бахарэвіча?3

АНТ запісала ў СІЗА КДБ інтэрв'ю з Кузнечыкам, Лосікам, Карнеем і Зянковічам8

Каралеве Лізавеце II не расказвалі пра савецкага шпіёна ў яе палацы — рассакрэчаныя дакументы MI52

Ці мерзнуць у мышэй хвасты?9

У Магілёўскай вобласці дзяржаўныя СМІ аднамомантна выдалілі інфармацыю пра перадвыбарчую падзею2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах7

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Галоўнае
Усе навіны →