Ежа66

Кавярні Мінска: Bakery du Soleil

Пякарня-бістро Bakery du Soleil
пн.-ндз.: 11:00 — 23:00

Дзе: вул. Варанянскага, 50 корп. 4

тэл.: (044) 780-38-68, (17) 298-53-67

Калі за вокнамі лье як з цэбра, а бавіць дома доўгачаканыя выходныя няма ніякага жадання — не хвалюйцеся і адкрывайце «Нашу Ніву»: мы з лёгкасцю падкажам вам новае месца для адпачынку. Напрыклад, кавярню Bakery du Soleil, дзе ўдала спалучаюцца добры густ, смачная ежа ды адэкватныя кошты.

Як даехаць

Месціцца гэтая кавярня па вуліцы Варанянскага, якую наўрад ці можна назваць турыстычнай або транспартнай артэрыяй Мінска. Але дабрацца сюды даволі лёгка: ад чыгуначнага вакзала вас давязе аўтобус № 4; ад Гарадскога Валу — № 65. Таксама сюды можна даехаць на зялёных прадстаўніках «Мінсктранса» пад нумарамі 24, 10, 93. Арыентавацца трэба на прыпынкі «вул. Жукоўскага», «Універсам Чкалаўскі», «Паліклініка» або «вул. Варанянскага».

Што ўнутры

Зразумела, што назва Bakery du Soleil (фр. «Сонечная пякарня») абавязвае да «французскасці» ў інтэр’еры, якая выяўляецца тут у светлых тонах, рознакаляровых «вулічных» шторках, прыгожых надпісах на дошках і г.д. Не засмучаюцца і прыхільнікі імітацыі цагляных сцен і старых чорна-белых фотаздымкаў на іх — гэтая кавярня нічым не горшая за шэраг іншых і таму таксама выкарыстала такія поп-элементы аздаблення. Але атмасфера тут пануе сапраўды прыемная: утульнасць, лёгкая французская музыка, водар кавы — вось што нібыта пераносіць вас ў ціхае кафэ на Лазурным беразе… Галоўнае пры гэтым не глядзець у вокны, бо мінскія шматпавярховікі, якія атачаюць кавярню, хутка «вяртаюць» на радзіму.

Што па цэнах

На маю думку, Bakery du Soleil сёння з’яўляецца адным з найбольш дэмакратычных па цэнах месцаў такога кшталту ў горадзе. Пры гэтым усе кандытарскія вырабы смачныя і якасныя. Напрыклад:

кавалачак «Чызкейка» каштуе 12 500 р. (усё за 100 г);

шакаладнага дэсерту — 11 600 р.;

тарталетка з белым шакаладам ды малінай — 7 500 р.

Каву ці гарбату можна заказаць менш чым за 10 000 р.

Акрамя салодкіх дэсертаў у абедзенны час вы можаце заказаць сабе паўнавартасны абед з трох страваў. Усе стравы вам могуць даставіць дадому.

Bakery du Soleil — прыгожае і прыемнае месца са смачнай ежай і разумнымі цэнамі. Значна лепшае ў параўнанні з аналагічным па ідэі Buvette на вул. Ракаўскай. Адзіны мінус — месцазнаходжанне: кавярня на Варанянскага — не тое месца, куды абавязкова дойдзеш падчас шпацыру па цэнтры горада. Калі Вы не жывяце ў Кастрычніцкім раёне, ехаць туды трэба мэтанакіравана.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным6

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта толькі пытанне часу»: Віціс Юрконіс пра новыя захады Літвы супраць Мінска13

Маньяка з Коўна гераічна затрымалі простыя гараджане17

Павел Дураў заявіў, што ЕС выстаўляе невыканальныя правілы5

Мульт пра генацыд рэптылій багатымі жывёламі б'е рэкорды ў сусветным пракаце. Некаторыя бачаць алюзію на Палесціну15

Сырскі: Уздоўж лініі фронту разгорнута больш за 700 тысяч расійскіх вайскоўцаў

«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі34

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты9

У Крамлі заявілі, што мірны план ЗША надалей будзе правіць Джарэд Кушнер7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным6

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць