Грамадства11

Загінуў. Мусілі сплаціць сям'і 225 мільёнаў, а кінулі 9

Умяшаўся Следчы камітэт, дырэктара могуць пасадзіць.

У Наваполацку завялі крымінальную справу за амаль 25-кротнае скарачэнне кампенсацыйнай выплаты ўдаве. Чалавек загінуў на вытворчасці, а да ягонай сям'і паставіліся вось так не па-людску.

Супрацоўнікі службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Віцебскай вобласці правялі праверку па факце незаконнага скарачэння кампенсацыйнай выплаты.
Такую выплату прадугледжвае Працоўны кодэкс і калектыўная дамова. Дырэктар акцыянернага таварыства, якое ўваходзіць у сістэму ЖКГ Наваполацка, неабгрунтавана занізіў памер кампенсацыі сям'і загінулага. Магчыма, нават склаў для таго падложныя дакументы.

Заканадаўства патрабуе, каб наймальнік сплаціў удаве 120 сярэднямесячных зарплат.
Аднак выглядае, што быў складзены падроблены пратакол пасяджэння прафкама ААТ, па якім у выпадку гібелі супрацоўніка памер кампенсацыі вылічаўся ў залежнасці ад колькасці прапрацаваных гадоў: за кожны год працы -- сярэднямесячная зарплата. Дакумент датавалі задняй датай. І арганізацыя на падставе нібыта праведзенага за тыдзень да здарэння пасяджэння пералічыла ўдаве за ўсё пра ўсё 9 мільёнаў заміж належных 225-ці.

На кіраўніка распачалі крымінальную справу па ч.3 арт.426 (перавышэнне службовых паўнамоцтваў, якое пацягнула цяжкія наступствы).
Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі. А ўдава такі мае шанец атрымаць дапамогу.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў10

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка Канье Уэста ў надта смелым нарадзе і масцы кошкі прагулялася па цэнтры Тбілісі пад ручку з мужам ФОТАФАКТ4

Пахаванне Алі Хаменеі адбудзецца 9 ліпеня

У Расіі арыштавалі дэпартаванага беларуса. Ён цішком вярнуўся, але спаліўся, калі пайшоў у паліцыю па даведку4

«Супернядзеля Трампа»: прэзідэнт ЗША адзначыць юбілей баямі UFC перад Белым домам3

У барысаўскім «Еўраопце» галубы дзелавіта дзяўбуць арэхі 

«Шаноўныя сябры, дзякую вам за падтрымку». Расійскі блогер Ілля Варламаў у інтэрв'ю згадаў Беларусь і беларускую мову26

На Камароўцы з'явіліся першыя лісічкі2

Якія чыста беларускія жанры можна знайсці на найбольш поўнай музычнай карце свету?5

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў10

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць