Культура44

У айца Аляксандра Надсана — дзень народзінаў

Айцу Аляксандру споўнілася сёння 86 гадоў.

Сёння спаўняецца 86 гадоў а. Аляксандру Надсану — кіраўніку Беларускай бібліятэкі-музея імя Францішка Скарыны ў Лондане, апостальскаму візітатару для беларусаў каталікоў замежжа, аўтарытэтнаму і грунтоўнаму навукоўцу.

Айцец Аляксандр прыйшоў на свет 8 жніўня 1926 г. у заходнебеларускім мястэчку Гарадзея. Увесну 1944 г. скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, а праз некалькі тыдняў разам з курсантамі Мінскай афіцэрскай школы БКА вымушаны быў пакінуць радзіму. З восені 1944 г. ваяваў у складзе 2-га Польскага корпусу брытанскіх узброеных сіл.

У 1946 г. жаўнеры корпусу былі эвакуяваныя ў Брытанію, дзе пачалося актыўнае беларускае грамадскае жыццё. Сп. Аляксандр спрычыніўся да стварэння галоўнай нацыянальнай арганізацыі — Згуртавання беларусаў у Вялікабрытыніі, нейкі час быў яе старшынёй. У 1953 г., пасля таго як скончыў матэматычны факультэт Лонданскага ўніверсітэта, выехаў у Рым, дзе скончыў Грэцкую калегію (духоўную семінарыю для каталікоў усходняга абраду).

23 лістапада 1958 г. прыняў святарскія пасвячэнні, а ў ліпені 1959 г. вярнуўся ў Лондан.

Ад 1961 г. айцец Аляксандр стаў кіраўніком беларускай школы імя св. Кірылы Тураўскага ў Лондане. Праз яе цягам пятнаццаці гадоў прайшлі больш як два дзясяткі вучняў, якім выкладаліся асновы беларусаведы.

У 1971 г. з’явіўся яшчэ адзін абсяг працы.
15 траўня адбылося ўрачыстае адкрыццё Беларускай бібліятэкі імя Францішка Скарыны — аднаго з найбуйнейшых збораў беларускай перыёдыкі і кнігадруку ў Заходняй Еўропе. Асновай бібліятэкі сталі кнігазборы Часлава Сіповіча, Лява Гарошкі і самога Аляксандра Надсана. Апошні і стаў кіраўніком бібліятэкі і ў справе ейнага папаўненьня рэдкімі выданьнямі шмат паезьдзіў па кніжных аўкцыёнах сьвету.

Метадычна збіранне кніг і ўсіх друкаў, звязаных з Беларуссю, стала для айца Аляксандра Надсана неад’емнай часткай жыцця. Сёньня Скарынаўка мае не толькі лепшыя за Беларускую нацыянальную бібліятэку зборы эміграцыйнай перыёдыкі і друкаў, але і акупацыйных выданняў. Асаблівы гонар бібліятэкі — рэдкія старажытныя беларускія выданні.

Прадмет навуковых зацікаўленняў самога а. Аляксандра Надсана вельмі шырокі: асоба Кірылы Тураўскага, Францішак Скарына і беларускае кнігадрукаванне, Грэка-Каталіцкая Царква ў Беларусі.

Яшчэ адзін важны напрамак дзейнасці — пераклад беларускіх літургічных тэкстаў. Вынік гэтай працы — выдадзены ў 2002 г. малітоўнік «Госпаду памолімся», перакладаў літургічныя тэксты.

Са смерцю а. Часлава Сіповіча ў 1981 г. а. Аляксандр узначаліў Беларускую Каталіцкую Місію ў Брытаніі, а ад канца 1980-х стаў апостальскім візітатарам для беларусаў-каталікоў замежжа.

Пасьля 1986 г. у Вялікабрытаніі паўсталі дабрачынныя таварыствы дапамогі ахвярам чарнобыльскай катастрофы. Аляксандр Надсан узначаліў Камітэт дапамогі ахвярам радыяцыі і сам некалькі разоў суправаджаў гуманітарныя канвоі ў Беларусь альбо ладзіў летнія адпачынкі для дзяцей у Вялікабрытаніі ды Ірландыі.

***

«Наша Ніва» далучаецца да віншаванняў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца7

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

У гродзенскім «Еўраопце» заўважылі мыш ВІДЭА1

Буслы, дранікі і БелАЗы. «Мегатоп» выпусціў калекцыю абутку з беларускімі матывамі

Дроны, якія заляцелі ў Латвію і Эстонію, аказаліся ўкраінскімі4

Прэзідэнт Германіі: Адносіны з Масквой і Вашынгтонам ніколі не будуць ранейшымі5

«Кароткі шпацыр, хлёрка, холад». Эдуард Пальчыс расказаў, у якіх умовах трымаюць Андрэя Пачобута

Меланія Трамп абвергла словы Лукашэнкі, што звярталася да яго па дапамогу23

Палітолага Вольгу Харламаву арыштавалі за «здраду дзяржаве»6

Полацкі бізнэсмен Захараў, на якога завялі завочную крыміналку, вярнуўся ў Беларусь і атрымаў 5 гадоў калоніі3

Саудаўская Аравія і ААЭ просяць Трампа не спыняцца з Іранам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца7

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць